Асіповічы: хроніка здарэнняў (21/01/2014)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (21/01/2014)

РАУС

У перыяд з 13 па 19 студзеня адбылося па 2 крадзяжы і нанясенні цялесных пашкоджанняў і 1 — пагрозы забойствам. Выяўлена 3 факты захавання наркатычных рэчываў. Затрымана асоба, якая ўцякла ад суда. Раскрыта раней здзейсненае злачынства — крадзеж.

Вядзецца праверка абставін заўчаснай смерці 3 чалавек, знойдзеных ва ўласных кватэрах без прыкмет знешняга ўздзеяння, а таксама траплення ў рэчку Свіслач жыхара в. Жорнаўка, які быў дастаўлены ў ЦРБ з прыкметамі моцнага пераахаладжэння. Па папярэдняй інфармацыі, ён праваліўся пад лёд падчас рыбнай лоўлі.

У ноч на 14 чысло невядомая асоба ўзламала ралет на акне гандлёвага павільёна на вул. 60 гадоў Кастрычніка і ўкрала каля 1,6 млн. руб., прадукты і цыгарэты.

У той жа дзень на вул. Дзмітрыева г. Асіповічы былі затрыманы два раней судзімыя не працуючыя мужчыны, у якіх мелася пры сабе 5,2 кг макавага насення.

16 студзеня шпіталізаваны ў райбальніцу 27-гадовы жыхар в. Ясень Асіповіцкага раёна, якому нанёс нажавое раненне ў грудную клетку раней не судзімы аднавясковец. Праз тры дні па той жа прычыне спатрэбі-лася медыцынская дапамога 24-гадовай жыхарцы п. Сасновы — цялесныя пашкоджанні ёй нанёс брат. Сцэнарый драматычных выпадкаў быў практычна аднолькавы: разам выпілі, потым пачалі сварыцца…

РАСК

Узбуджана 7 крымінальных спраў. У тым ліку адна — па факце спробы даць хабар супрацоўніку АДАI за прыпыненне дзеянняў па складанні пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

АДАI

Спынена 154 парушэнні правілаў руху, прыцягнуты да адказнасці 41 парушальнік хуткаснага рэжыму, 4 п’яныя вадзіцелі і 20 пешаходаў, што не мелі на адзенні святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 9 ДТЗ.

Надвячоркам 17 чысла аўтамабіль «Субару» збіў пешахода, які пераходзіў вул. Сумчанкі ў Асіповічах каля аўтобуснага прыпынку «Дом быту». Хуткасць руху машыны была мінімальнай, таму здароўю пацярпелага была нанесена мінімальная шкода. Што незвычайна: вадзіцель перад «зебрай» затармазіў і засяродзіў увагу на пешаходным пераходзе, аднак перашкоду ўсё ж не заўважыў.

Спецізалятар

Размешчана для працверажэння 29 асоб. Кожны шосты з трапіўшых грамадзян не мог рухацца самастойна і толькі дзякуючы аператыўнай эвакуацыі з марознай вуліцы пазбегнуў пераахаладжэння і абмаражэнняў.

РАНС

18 чысла ў в. Прудок Асіповіцкага раёна па невядомай прычыне загарэўся жылы дом. Пры пажары загінуў яго гаспадар — 54-гадовы непрацуючы.

IАЖіРС

Складзены пратакол па факце правядзення лесанарыхтовак без афармлення належных дакументаў.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем