Асіповіччына: свяшчэнная памяць

Час няўмольна ідзе наперад — і вось ужо Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане распачаў трэцяе дзесяцігоддзе дзейнасці. Хаця, здаецца, тыя ваенныя падзеі былі калі не ўчора, то зусім нядаўна…

Урачыстасці з нагоды 20-годдзя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання пачаліся з ускладання кветак і вянкоў да помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Сёння іх на Асіпо-віччыне больш за 260 чалавек, і многія сабраліся на Алеі Герояў і ў раённым Цэнтры культуры, дзе прайшоў урачысты сход РА БСВВА.

За гады дзейнасці зроблена, як адзначыў бяззменны кіраўнік арганізацыі Юрый Корбан, нямала, але галоўнае — захавана памяць пра загінуўшых, іх блізкіх і родных, створана суполка, якая аб’яднала інтэрнацыяналістаў і дапамагае вырашаць многія пытанні штодзённага жыцця.
Цёпла павіншаваўшы «афганцаў” з нагоды 20-годдзя арганізацыі, старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч уручыў многім заслужаныя ўзнагароды і выказаў надзею, што і надалей асіповіцкая «пярвічка” будзе дзейнічаць актыўна і канструктыўна. Гэту думку пастараліся развіць старшыня райарганізацыі ветэранаў Міхаіл Слесарэнка, ваенны камісар Мікалай Гоман, благачынны протаіерэй айцец Васілій, кіраўнікі працоўных калектываў, госці-афганцы з Крупскага раёна. А заключную кропку паставіў ансамбль «СССР”, які працуе пад эгідай расійскага Саюза ветэранаў Афганістана, у бяручых за сэрца нумарах якога чырвонай стужкай прайшла думка, што мы — заўсёды і ва ўсім побач і разам.

Доўга яшчэ не разыходзіліся ў пятніцу ўдзельнікі сходу. Ім было аб чым паразмаўляць, было што і каго ўспомніць. «Афганскія” падзеі не забываюцца, яны ў людской памяці назаўсёды…

Последние новости

Спорт и туризм

Спартакиада среди организаций Осиповичского района: названы победители соревнований по легкой атлетике

14 июня 2026
Читать новость
Образование

Поступить будет непросто: что ждет выпускников 2026 года при зачислении в вузы Беларуси

14 июня 2026
Читать новость
Общество

14 чэрвеня — Сусветны дзень донара крыві

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 14 июня для всех знаков Зодиака

14 июня 2026
Читать новость
Общество

Самозанятым Осиповичского района: что изменится по налогу на профессиональный доход с 1 июля 2026 года

13 июня 2026
Читать новость
Общество

Таямніцы вёскі Лочын: сляды сядзібы барона, партызанская гісторыя і адзінае возера ў Асіповіцкім раёне

13 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем