Бібліятэка — месца для розуму

Бібліятэка — месца для розуму

— Прыярытэты ў рабоце ўстановы засталіся ранейшымі, — расказвае загадчык раённай бібліятэкі Наталля Праснякова, — забяспечыць адкрытасць і захаваць роўнасць праў і магчымасцей для ўсіх катэгорый карыстальнікаў. Вялікая ўвага надаецца і развіццю сацыяльнага партнёрства з рознымі ўстановамі і арганізацыямі горада.

Для дзяцей і дарослых

— Намі ладзяцца разнапланавыя мерапрыемствы, якія распрацоўваюцца з улікам пажаданняў і інтарэсаў нашых чытачоў. Людзям падабаецца інтэрактыў: квэсты, літаратурныя гасцёўні, флэшмобы. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з дзіцячымі садамі. У кожным дашкольніку бачым патэнцыйнага чытача бібліятэкі, таму ўсе мерапрыемствы з дзецьмі праходзяць максімальна цікава і займальна.

І трэба сказаць, такі падыход мае двайную эфектыўнасць: рабяты не толькі самі прыходзяць з кнігай, але часта далучаюць да чытання сваіх бацькоў.

Юных чытачоў знаходзім і падчас летніх выездаў у парк. Там прэзентуем дзіцячую літаратуру, арганізоўваем яркую забаўляльную праграму.

Асаблівае месца ў сэрцы нашых абанентаў займаюць сустрэчы з вядомымі і пачынаючымі майстрамі слова і проста творчымі людзьмі. Нядаўна прайшла сустрэча з пісьменнікам Паўлам Гушынцом. Аўтар па адукацыі медык, таму і тэматыка твораў адпаведная, але з лёгкім, ненадакучлівым гумарам, так упадабаным чытачамі. Але аказалася, што ў аўтара ёсць і іншы кірунак творчасці: ён запісвае ўспаміны тых, хто выжыў у блакадным Ленінградзе, былых зняволеных канцлагераў. Пасля сустрэчы кнігі аўтара, якія меліся ў фондзе бібліятэкі, разышліся ўмомант.

На адной хвалі з кнігалюбамі

— Патрэбы ў чытачоў абсалютна розныя: ад забаўляльнага чытання да вучобы. Таму актыўна выкарыстоўваем электронныя каталогі, каб дапамагчы ў пошуку неабходнай літаратуры. Абласны краязнаўчы партал стаў скарб-ніцай ведаў для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. Таксама мноства інфармацыйна ёмістых баз размешчаны на нашым сайце.

Заўжды заставацца чалавекам

—  Для бібліятэкара важныя, перш за ўсё, прафесійныя веды, уменні і навыкі. Нікуды сёння і без валодання камп’ютарам. Абавязкова веданне ўсёй літаратуры, якая знаходзіцца на паліцах. Адсюль выцякае наступная якасць — развітыя камунікатыўныя навыкі і эмацыянальны інтэлект. Людзей прыходзіць шмат, і прафесійны бібліятэкар абавязаны ўмець наладзіць дыялог з кожным чытачом, спакойна і добразычліва адказаць на любое пытанне. Магчыма, таму бібліятэка стала не толькі храмам кнігі, але і месцам для размоў пра важнае.

Последние новости

Новости

В Осиповичах прошел прием граждан

22 ноября 2024
Читать новость
Новости

Сага о беспокойном соседе

22 ноября 2024
Читать новость
Актуальнае

“Человек, любящий свою страну, способный – иди работай”. Лукашенко о том, как стать членом его команды

22 ноября 2024
Читать новость
Власть

Лукашенко: в Беларуси сегодня огромные возможности

22 ноября 2024
Читать новость
Власть

Информационный суверенитет, геополитика и “перамены”. Что Лукашенко решил обсудить со студентами-гуманитариями

22 ноября 2024
Читать новость
Культура

Осиповичские “Дзівакі”

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем