Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

ВЫХАВАНЦЫ ЎЗОРНАГА ДЗІЦЯЧАГА КАЛЕКТЫВУ «КРЫНІЧКА» (кіраўнік Марыя Шабуневіч) прынялі ўдзел у міжнародным турніры па індыйскіх танцах і танцах народаў свету, які адбыўся ў сталіцы. У жорсткай канкурэнтнай барацьбе з 15 калектывамі нашай краіны і Расіі, ганаровае         1 месца дасталося “крынічкаўцам” старэйшай падгрупы (14-16 гадоў), а 8-10-гадовыя танцоры ўзняліся на другую прыступку п’едэстала.

ГIМН ВАЛАНЦЁРАЎ І ЭМБЛЕМА з’явіліся днямі ў савета ветэранаў Асіповіцкай райбальніцы “Серабрысты ландыш”. Аўтар слоў і музыкі — Вера Буянава.

НА РАСЧЫСТКУ ДАРОГ ад снегу ўчора выйшла каля 20 адзінак тэхнікі. Усяго ж у зоне дзеяння “Райсэрвіса” 106 кіламетраў дарожнага палатна ў горадзе і 250 — на раёне.

11 ІНВАЛІДАЎ I і II ГРУП і 2 ШМАТДЗЕТНЫЯ СЯМ’І падчас асноўных зімовых свят атрымалі падарункі ад Цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва, сфарміраваныя з ахвяраванняў землякоў. Дарэчы, усяго на ўліку знаходзяцца 150 сямей, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды, 430 шматдзетных сямей і 171 чалавек працаздольнага ўзросту з абмежаванымі магчымасцямі.

IНДЫВІДУАЛЬНЫМІ ПРЫБОРАМІ ЎЛІКУ ВАДЫ карыстаюцца каля 16 тысяч абанентаў “Водаканала” — прыкладна 88% ад іх агульнай колькасці ў жылфондзе горада і раёна.

ЗВЫШ ЗА 40 ВІДАЎ РОЗНЫХ КАЛЕКЦЫЙНЫХ ВЫДАННЯЎ рэалізуецца праз гандлёвыя аб’екты Асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук”. Самыя папулярныя ў дзяцей — набор “Жывёлы на ферме”, у жанчын — “Дамы эпохі”, у мужчын — “Вялікія паруснікі”, “Мерседэсы” і “Манеты”. Чакаюцца і новыя энцыклапедычныя паступленні.

ЗВАННЕ «НАРОДНЫ» пацвердзілі ўсе 22 калектывы мастацкай самадзейнасці ўстаноў культуры раёна. Малайцы!

У АЗДАРАЎЛЕНЧЫМ ЛАГЕРЫ «ЗУБРАНЯ» зараз адпачываюць 13 юных асіпаўчан — вучняў гімназіі, СШ № 2, 3, 4 і Пратасевіч. Яны ўдастоены такога гонару за перамогу ў дзіцячых рэспубліканскіх конкурсах “Я родным краем ганаруся” і “З павагай да электра-энергетыкі”.

Последние новости

Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость
Общество

Ветровки пока не прячьте: в Беларусь идёт летнее тепло, но с сюрпризами

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

Способы преодоления и лечения табачной зависимости

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем