Сяўба на Асіповіччыне

Сяўба ў калгасе імя Чарняхоўскага распачалася 17 красавіка раённым семінарам, на якім разглядаліся як тэарэтычныя, так і практычныя аспекты палявых работ. На важкасць ураджаю ўплывае не толькі якасць пасяўнога матэрыялу, але і непасрэдна сяўбы. Яна ж у многім абумоўлена тэхнічнымі настройкамі, пра якія і расказаў галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валянцін Карповіч. Папярэдне наладка агрэгатаў адбываецца на мехдвары, а ўжо канчаткова — непасрэдна на полі, з улікам усіх яго асаблівасцей.
Што тычыцца непасрэдна калгаса імя Чарняхоўскага, яравое збожжа і зернебабовыя зоймуць тут 430 гектараў: 160 — ячмень, 50 — авёс, 30 — грэчка, 80 — кукуруза на зерне, зернебабовыя — 110. На энерганасычаным трактары “Беларус-3022” працуюць механізатары Валерый Навумовіч і Аляксей Лёлін. Адносіны да работы ў хлопцаў адказныя, так што сяўба павінна быць завершана ў адведзеныя тэрміны. Зараз жа ёсць толькі адна пера-шкода: многія палі яшчэ пераўвільготнены, на іх пакуль магчыма праводзіць толькі падкормку глебы.

Последние новости

Общество

Честь, долг, память: страницы истории воина-интернационалиста из Осиповичей

15 февраля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 15 февраля для всех знаков Зодиака

15 февраля 2026
Читать новость
Образование

Дзіцячы сад № 6 “Сонейка” вясной адзначыць 30-годдзе

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Елизовский сельсовет: малая родина большого масштаба

14 февраля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащий 465 ракетной бригады Виктор Артёмов принял активное участие в расчистке города во время циклона «Улли»

14 февраля 2026
Читать новость
Общество

Комбинат бытового обслуживания функционирует в Осиповичах с 1960 года

14 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем