Прафесіі інжынернага кірунку сёння адны з найбольш запатрабаваных — адпаведныя профільныя класы таксама набываюць папулярнасць

Прафесіі інжынернага кірунку сёння адны з найбольш запатрабаваных — адпаведныя профільныя класы таксама набываюць папулярнасць

У Лапіцкай сярэдняй школе інжынерны клас працуе другі год. Набралі ў яго летась дзесяцікласнікаў. А больш дакладна, увесь клас уключылі, бо складаўся ён з чатырох вучняў. Выбіралі вядучы напрамак сумесна — педагогі, дзеці і іх бацькі.

На павышаным узроўні гэтыя рабяты сталі вывучаць хімію і геаграфію — тыя дысцыпліны, па якіх у іх былі найбольш высокія адзнакі (ад сямі і вышэй).

Праграма дзясятага класа ў СШ не змянілася, адзначае настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Тамара Шамак, толькі штотыднёва ў агульны расклад дадаваліся па дзве гадзіны хіміі і геаграфіі. А яшчэ з’явіўся факультатыў па інжынерным профілі. Вельмі спадабаліся вучням экскурсіі ў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт, што знаходзіцца ў абласным цэнтры, а таксама сталічны БНТУ, дзе школьнікі бліжэй пазнаёміліся са студэнцкім жыццём, змаглі атрымаць агульныя звесткі аб ВНУ і прафесіі інжынера.

Год праляцеў хутка. І вось дзве дзяўчыны і два юнакі пераступілі парог выпускнога адзінаццатага класа. Нейкія высновы рабіць ужо можна, лічыць Тамара Іванаўна. Рабяты зараз не толькі ахвотна вывучаюць профільныя дысцыпліны, атрымалі ў іх межах многа дадатковай інфармацыі, але і па іншых прадметах паспяховасць не знізілі. Зараз актыўна выбі-раюць будучую прафесію, абмяркоўваючы паміж сабой. Безумоўна, будуць  улічваць ільготы, якія навучальныя ўстановы прадаставяць пры паступленні выпускнікам класаў дадзенага профілю.

Згодна з калегай і выкладчык хіміі Раіса Сакалоўская:

— Хіміяй рабяты зацікавіліся яшчэ ў сёмым класе, калі сталі вывучаць прадмет. Наведвалі і факультатыў. Сцяпан Важнік і Раман Пахваленка ўдзельнічалі ў алімпіядах па хіміі. Сцёпа нават у Нацыянальным дзіцячым цэнтры “Зубраня” адпачываў у змене для дзяцей, якія вывучаюць хімію на павышаным узроўні. Кожны ўрок у адзінаццатым класе для мяне — адно задавальненне: дзеці хутка ўсвойваць матэрыял, ахвотна рашаюць задачы. Заданні ЦТ нярэдка выкарыстоўваю на ўроках у якасці размінкі, і рабяты лускаюць іх як семачкі.

Цікава, што настаўнікі ў рабоце з інжынерным класам устанаўліваюць міжпрадметныя сувязі нават у тых дысцыплінах, якія на першы погляд маюць мала агульнага. Напрыклад, расказваючы аб здабычы карысных выкапняў на тэрыторыі раёна і рабоце філіяла “Асіповіцкае УМГ” ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь”, актывізуюць веды і па геаграфіі, і па хіміі. Усебакова развіваюць маладое пакаленне жыхароў Лапічаў, рыхтуючы дастойную змену сённяшнім газавікам, тэхнолагам, тапографам, будаўнікам і людзям іншых прафесій.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем