АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным

АСIПОВIЦКАЕ ДУКВП «РАЙСЭРВIС” у I квартале здало дзяржаве макулатуры 25 тон, шклабою — 29, ПЭТ-бутэлек — 2,7, паношаных шын — 1, тэкстылю — 270 кілаграмаў.
КАМIСIЙНЫ МАГАЗIН ААТ «ГАНДАЛЬ” штомесяц прымае ад насельніцтва на камісію рэчаў, якія былі ва ўжыванні, прыкладна на 15 мільёнаў.

ГРАДЗЯНСКI ЛЕСАПУНКТ ААТ «ФАНДОК” займаецца нарыхтоўкай, раскрыжоўкай і пагрузкай драўніны, якая пасля накіроўваецца на перапрацоўчыя фабрыкі краіны. У сакавіку яго работнікі адгрузілі каля 800 кубаметраў карыснай сыравіны.

Як паведамілі ў РАЁННЫМ ВУЗЛЕ ЭЛЕК-ТРАСУВЯЗI, стацыянарнымі радыёкропкамі карыстаецца 9.700 чалавек. З кожным месяцам іх колькасць змяншаецца прыкладна на сотню.
У ВУЧЭБНА-ВЫТВОРЧЫМ КАМБIНАЦЕ на базе мясцовага каледжа сямі рабочым спецыяльнасцям навучаецца 230 старшакласнікаў. Палова з іх хутка атрымае кваліфікацыйныя пасведчанні, якія даюць магчымасць працаўладкавання на прадпрыемствы.
НА ЛЕТНIХ КАНIКУЛАХ за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і дзяржаўнага сацыяльнага страхавання змогуць адпачыць і паправіць здароўе каля 2 тысяч юных асіпаўчан. Вызначана датацыя, якая ў параўнанні з мінулым годам значна ўзрасла. Так, са сродкаў дзяржсацстраху на патанненне адной пуцёўкі ў лагеры з кругласутачным знаходжаннем будзе накіравана 900 тысяч (летась — 605), з дзённым — 350 (230), у профільныя тэрмінам не менш за 9 дзён — 360 (235). Плануецца, што сярэдні кошт пуцёўкі з кругласутачным знаходжаннем дасягне 2 млн. 117,5 тысячы, датацыяй пакрыецца 49,7%. Бацькоўская даплата — каля 10%. Ахоп аздараўленнем складзе каля 37% ад агульнай колькасці дзяцей ад 6 да 18 гадоў.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость