Галоўнага агранома ААТ “Ясеньскае” Наталлю Пячонку не засмучае, што адпачынак “свеціць” толькі ў лістападзе

Галоўнага агранома ААТ “Ясеньскае” Наталлю Пячонку не засмучае, што адпачынак “свеціць” толькі ў лістападзе

І ў мінулым годзе, і сёлета. І да таго часу, пакуль лёс будзе звязаны з сельскай гаспадаркай. Можна, канечне, выбраць яшчэ і больш халодныя месяцы. І хоць дзяўчына пакуль што малады спецыяліст, але мае цвёрдае разуменне таго, што гэта акалічнасць звязана са спецыфікай работы. Таму яе не засмучае ў гарачую пару працягласць рабочага дня да самага змяркання і адсутнасць выхадных дзён.

 Сама родам з суседняй Кіраўшчыны. Пасля заканчэння Жыліцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага каледжа атрымала накіраванне на Асіповіччыну. І першае працоўнае месца не расчаравала, што важна.

Канечне, спачатку было не тое каб цяжка, але складана, — успамінае Наталля. — Аднак старэйшыя калегі і кіраўніцтва гаспадаркі дапамаглі адаптавацца на новым месцы, увайсці ў прафесію і адчуць поле сваім. У першыя месяцы работы неяк было шмат часу, а зараз і хвілінкі вольнай не знойдзецца. З жыллём праблем не ўзнікла: знайшла яго самастойна, а прадпрыемства кампенсуе выдаткі на наём. Заробак таксама задавальняе — для старту лічу нядрэнным.

Па ўсёй верагоднасці, не толькі гаспадарка прыйшлася даспадобы маладому спецыялісту, але і малады спецыяліст гаспадарцы: ужо праз год працы дзяўчыну прызначылі галоўным аграномам. І цяпер ад яе кампетэнтнасці залежыць агульны поспех на палях. Безумоўна, справа адказная.

 Планы? Атрымаць ад ясеньскіх палёў максімальна высокую аддачу. Такую, на што здольна гэта зямля. Канечне, хацелася б, каб гаспадарка вынайшла магчымасці набыць дадатковую тэхніку. Не былі б лішнімі энерганасычаны трактар, агрэгат для падрыхтоўкі глебы. З цягам часу можна было б пашырыць асартымент вырошчваемых культур, дадаўшы да сённяшняга спісу бульбу, буракі сталовыя і цукровыя. Усё гэта — у перспектыве. А сёння думкі і намаганні галоўнага агранома канкрэтна накіраваны на ўраджай-2025. Азімы клін складае 780 гектараў. У пэўнай ступені новаўвядзеннем будзе тое, што зноў на палетках вясною расцвіце рапс — яго пасеяна 150 га. Працэс працягваецца!

Последние новости

Общество

Коратка аб розным

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Якасць жыцця на новы ўзровень. Хутка адзін з асіповіцкіх інтэрнатаў горада будзе абноўлены

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Обзор спортивных новостей Осиповичей

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

К сведению пассажиров: изменения в схеме движения автобусов в Осиповичах

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Пятый тур чемпионата Беларуси по футболу принес осиповчанам долгожданную первую победу в сезоне!

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Акцию “Беларусь синеокая” провели на Осиповичском водохранилище

3 мая 2025
Читать новость