Адзін з самых значных аб’ектаў, ад якіх залежыць захаванне ўбранага збожжа, — зернесушылка. У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” іх дзве. З работай лапіцкай пазнаёміліся бліжэй

Адзін з самых значных аб’ектаў, ад якіх залежыць захаванне ўбранага збожжа, — зернесушылка. У ААТ “ЖорнаўкаАГРА” іх дзве. З работай лапіцкай пазнаёміліся бліжэй

На зернесушылцы захоўваецца не толькі ячмень, пшаніца, трыцікале і іншае збожжа, але і канюшына, кукуруза, гарох і нават камбікорм для буйной рагатай жывёлы. Работнікі сочаць за іх якасцю, галоўным паказчыкам якой з’яўляецца вільготнасць. Калі зерне дастаўляецца на месца захавання, яно прыводзіцца ў адпаведнасць са стандартамі. І хоць сёлета дажджоў было нямнога, але ўраджай даводзіцца добра дасушваць. Частка ўбранага была адпраўлена на Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў. Насенне, якое будзе захоўвацца да вясны, дадаткова ачышчаецца ад прымесяў. Немалаважна сачыць і за тым, каб вырашчанае не папсавалі грызуны ды насякомыя — супраць іх прымяняюць спецыяльныя сродкі.

— Уборка ўраджаю сёлета доўжылася з 24 ліпеня па 9 жніўня, — расказвае загадчык зернятока Наталля Сугака. — Але гэта не значыць, што дадзены аб’ект працаваў толькі гэты непрацяглы час: ён задзейнічаны ўвесь год. Тым не менш жніво — самая гарачая пара, у якую тут шчыравала дзевяць дарослых, а яшчэ ім дапамагалі тры школьнікі. Да таго ж и прафсаюз дапамагае.

Дарэчы, калектыў брыгады аператараў зернесушыльнай устаноўкі даволі стабільны. Машыніст сушыльнага комплексу Мікалай Мацюшонак, аператар Яўгеній Гізбрэхт, слесар па ачыстцы зерня Уладзімір Ніціеўскі працуюць даўно, старанна, з усведамленнем значнасці справы забеспячэння землякоў хлебам.

— Цесна ўзаемадзейнічаў з імі і вадзіцель аўтамабіля ГАЗ-53 Аляксандр Цалко, які аператыўна дастаўляе ўраджай, прычым, у працэсе апрацоўкі можна лічыць, што перавозіць яго двойчы, — працягвае расказ Наталля Анатольеўна. — Вучням жа Лапіцкай школы Мікалаю Толкачу і Аляксею Гізбрэхту, а таксама Дзянісу Клунко з Жорнаўскай адзінаццацігодкі праца на зернесушылцы дазволіла не толькі атрымаць уласны заробак, але і далучыцца да пачэснай хлебаробскай справы. Словам, уся гэта дружная каманда змагла своечасова прасушыць і перапрацаваць увесь ураджай 2024 года.

Последние новости

Власть

Сверхдержава, но не суперсила. Лукашенко про США и особую роль Трампа

17 апреля 2026
Читать новость
Армия

Военнослужащих 465 рбр проводили в запас

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

Учащиеся трех учреждений образования Осиповщины проверят свои знания в области функциональной грамотности

17 апреля 2026
Читать новость
Общество

В рабочем поселке Татарка прошли учения по ликвидации пожара в цехе добычи торфа филиала «Бобруйские тепловые сети»

17 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко дал интервью журналисту телеканала RT Рику Санчесу

17 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

На базе ОАО «ВязовницаАгро» прошел межрегиональный семинар

17 апреля 2026
Читать новость