Рэсурсакарыстанне на Асіповіччыне: ніколі не кажы «ніколі»…

Рэсурсакарыстанне на Асіповіччыне: ніколі не кажы «ніколі»…

Тры месяцы назад у чарговым выпуску “Вытокаў” (АК № 83 ад 15.10. 2013 г.) быў надрукаваны матэрыял “Апошні рэпартаж з гарадскога сметніка”, у якім адзначалася, што гэтае збудаванне будзе закрыта ў бліжэйшы час. Трэба прызнаць, што аўтар у вызначэнні тэрмінаў спынення эксплуатацыі практычна цалкам запоўненага цвёрдымі бытавымі адыходамі палігона праявіў празмерны аптымізм: з-за адсутнасці фінансавання ўвод у эксплуатацыю новага палігона зацягваецца на нявызначаны тэрмін. Прынамсі, неабходную суму — 8 мільярдаў рублёў — планавалася атрымаць з абласнога бюджэту, бо даходы раёна выдзеліць такія грошы не дазваляюць.

Аднак дырэктар ДУКВП “Райсэрвіс” Аляксандр МАСЛАЎ не лічыць сітуацыю небяспечнай. Па яго словах, “кропку незвароту” будуемы эколага-камунальны аб’ект ужо прайшоў. Асноўная   частка інфраструктуры, неабходная для сучаснага палігона ЦБА — сярод іншага і спецыяльная ўстаноўка для ўзважвання паступаючага смецця — створана, а на працягу года адну карту — пляцоўку, абсталяваную для бяспечнага захавання адкідаў — увесці ў эксплуатацыю атрымаецца.

Да таго ж часу будзе працягвацца карыстанне існуючым сметнікам.

Зразумела, выхад за межы праектнай ёмістасці такога спецыфічнага збудавання не самая лепшая прыродаахоўная навіна, аднак маем тое, што маем: экалагічную праблему, няхай і лакальнага ўзроўню. Яе існаваннем можна абурацца, але больш канструктыўна — пашукаць спосаб змяншэння “смеццевага ціску”. Хаця, па вялікім рахунку, нічога шукаць і не трэба.

У значнай ступені запаволіць хуткасць перапаўнення гарадскога палігона маглі б больш адказныя адносіны землякоў да раздзельнага збору камунальных адкідаў. Аднак заклікаць да ўдзелу кожнага ў сарціроўцы макулатуры, тэкстылю, шкла, пластмасы і г.д. не будзем. Як сведчыць прыклад збору металалому, пакуль у гэтай справе не будзе эканамічнай зацікаўленасці, істотных зрухаў да лепшага можна не чакаць. Сёння толькі каля 10% усяго асіповіцкага смецця трапляе ў кантэйнеры для часовага захавання ЦБА ў рассарціраваным выглядзе, што, відавочна, блізка да максімуму, якога можна дасягнуць толькі за кошт экалагічнай свядомасці насельніцтва.

Такім чынам, змяншэнне аб’ёмаў камунальных адкідаў, якія будуць папаўняць гарадскі палігон за кошт выдалення з яго другасных рэсурсаў, у першую чаргу ўскладаецца на плечы таго ж “Райсэрвісу”.

Умовы перад камунальнай службай пастаўлены дастаткова жорсткія: летась яны павінны былі “здабыць” з бытавых адыходаў шкла — 95 тон, ПЭТ-бутэлек — 20, гумы — 8, тэкстылю — 2, металаў — 40, макулатуры — 245. Па ўсіх пазіцыях, акрамя макулатуры, даведзеныя планы выкананы паспяхова. Што ж тычыцца апошняй, то справіліся толькі з паловай ад устаноўленага аб’ёму — 134 тоны.

На гэты год планы збору другасных рэсурсаў яшчэ не ўстаноўлены, але відавочна, што яны стануць яшчэ большымі. Ці будуць яны выкананы — пытанне складанае, але камунальнікі маюць намер зрабіць у гэтым накірунку ўсё, што ад іх залежыць. Так, у бліжэйшы час будуць устаноўлены 78 дадатковых кантэйнераў для раздзельнага збору ЦБА, у спіс функцыянальных абавязкаў дворнікаў унесена патрабаванне вымаць з буйнагабарытных кантэйнераў для смецця другасныя рэсурсы. Да таго кожны работнік “Райсэрвісу” мае неафіцыйнае заданне па наладжванні ў сябе дома раздзельнага збору адыходаў. Прынамсі, падобны спосаб ужывання адміністрацыйнага рэсурсу ў “мірных” — экалагічных — мэтах не мясцовая імправізацыя: у свой час ён шырока прымяняўся ў скандынаўскіх краінах і паспяхова практыкуецца ў нашых установах адукацыі.

Ёсць сэнс падтрымаць ініцыятыву камунальнікаў і на іншых асіповіцкіх прадпрыемствах?

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем