Памочнік ляснічага Брыцалавіцкага лясніцтва Іван Аляшкевіч — адзін з найбольш вопытных работнікаў лясгаса і служыць прыкладам для многіх

Памочнік ляснічага Брыцалавіцкага лясніцтва Іван Аляшкевіч — адзін з найбольш вопытных работнікаў лясгаса і служыць прыкладам для многіх

Павага калег цалкам заслужаная, бо ўклад гэтага чалавека ў развіццё лясной гаспадаркі раёна нельга пераацаніць. Што яго работа шматпланавая, можна пераканацца, паназіраўшы за ёй хаця б дзень. Яшчэ больш цікава пагутарыць з Іванам Міхайлавічам. Пашчасціла паслухаць яго разважанні па дарозе ў Дараганаўскую школу, дзе памочнік ляснічага сустракаўся з удзельнікамі адзінага на Асіповіччыне дашкольнага лясніцтва.

Шлях у прафесію ў кожнага свой

Працаваць у дадзенай сферы можа толькі чалавек, які любіць, ведае, адчувае і беражэ лес, упэўнены Іван Міхайлавіч. А для гэтага неабходна з маленства мець стасункі з прыродай.

Сам ён вырас у вёсцы Брожа на Бабруйшчыне. Адразу пасля школы крыху працаваў на шарыкападшыпнікавым заводзе. Атрыманы вопыт дапамог у будучым выбары прафесіі, бо пераканаўся, што буйное прадпрыемства з яго шумам, мноствам людзей, станкоў не тое месца, дзе б хацелася ўсё жыццё працаваць. Душу вабілі вясковая ціш, прастор, шапаценне траў і цурчанне рэк. Тата юнака працаваў на торфанарыхтоўках, маці — у саўгасе, дзядуля — аб’ездчыкам у лесе. Дзедава работа здалася хлопцу найбольш цікавай.

Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера лясной гаспадаркі, Іван Аляшкевіч прыехаў па размеркаванні ў Брыцалавіцкае лясніцтва, дзе і працуе ўжо 36 гадоў.

Лесавод лічыць, што яму пашанцавала з калектывам. Калі прыступіў да работы, у лясніцтве працавалі людзі, якія прайшлі вайну: іх адрознівалі не толькі працавітасць і добрае веданне лясных сцежак і прыкмет, але і жыццёвая мудрасць. Вось ад каго малады спецыяліст пераймаў лясную навуку, а таксама ўменне арганізаваць свой дзень, прымаць правільныя рашэнні, аналізаваць.

Калі параўнаць работу ў гаспадарцы тры дзясяткі гадоў таму і цяпер

Шмат агульнага, бо функцыі практычна адны і тыя ж, як і плошча аб-слугоўвання — 9 600 га. Тыя ж дрэвы, жывёлы. І тым не менш… Праца значна аўтаматызавалася, з работай замест 28 цяпер спраўляецца 17 чалавек. Высякаецца, а, адпаведна, і садзіцца значна больш лесу.

Важна, што змагацца з ляснымі пажарамі цяпер стала лягчэй: вышкі з камерамі відэаназірання дазваляюць заўважыць ачаг узгарання на самым пачатковым этапе, што садзейнічае хуткай лакалізацыі.

А яшчэ і вандроўнікаў калі-нікалі выводзяць з лесу. Так, нядаўна дапамаглі міліцыі знайсці жанчыну, якая два дні блукала па гушчары.

Падставы для гонару

Частка тэрыторыі лясніцтва адносіцца да Бярэзінска-Свіслацкага заказніка, там не высякаецца лес, бо знаходзіцца пад аховай. Да яго адносіны беражлівыя. Захапляецца лесавод і эталоннымі насаджэннямі, якія займаюць плошчу пяць гектараў. Карабельныя сосны, што захаваліся нягледзячы на войны, рэвалюцыі і ўраганы, налічваюць больш за паўтары сотні гадоў і могуць пражыць яшчэ сотню. Стромкія, прыгожыя, яны здзіўляюць кожнага, хто бачыць гэтыя дрэвы, — нездарма лічацца помнікам прыроды.

Задаволены Іван Міхайлавіч і тым, што людзі сталі менш засмечваць лясы. Сельвыканкаму ўдалося ліквідаваць несанкцыянаваныя палігоны, што палепшыла знешні выгляд лесу, у глыбіні сустракаюцца адзінкавыя бутэлькі ці паперкі, а ўздоўж дарог рэгулярна праводзяць рэйды па ўборцы, таму лес пачысцеў.

А вось звяроў і птушак ва яго ўладаннях не злічыць. Казулі, ласі, бабры, барсукі… Ёсць рысі і ваўкі, нават сляды мядзведзя неяк зафіксавалі. Не рэдкасць ужо і чорны бусел, ёсць арлан-бела-хвост. А чарамша на тэрыторыі Брыцалавіцкага лясніцтва не рэдкая, а адна з самых распаўсю-джаных культур.

Шмат аб чым змог бы расказаць Іван Міхайлавіч, каб дарога да Дараганава не была такой кароткай. Але там чакалі дзеці, якія з цікавасцю сустрэліся з заслужаным лесаводам. Значыць, бу-дзе нагода для наступнай гутаркі.

Последние новости

Общество

Рэспубліканская акцыя “Лес! Дабро! Парадак!”

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прямая линия

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Прокуратура Осиповичского района потребовала устранить нарушения в сфере увековечения памяти о погибших при защите Отечества и сохранении памяти о жертвах войн

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 24 апреля для всех знаков Зодиака

24 апреля 2026
Читать новость