АСІПОВІЧЧЫНА: коратка аб розным

800 ТОН БЯРОЗАВIКУ плануе нарыхтаваць сёлетняй вясной ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас” — на такія аб’ёмы і заключаны дагаворы з перапрацоўчымі прадпрыемствамі: ААТ «Асіповіцкі кансервавы завод”, ЗП «Старая крепость” (Бабруйск) і ЗАТ «Мінскі завод безалкагольных напояў”. Нарыхтоўка соку пройдзе на тэрыторыі ўсіх 13 ляс-ніцтваў. Менавіта ў іх і можна будзе набыць бярозавік у неабмежаванай колькасці жыхарам горада і раёна па цане 770 рублёў за літр.
ЗАЎСЁДЫ ЗАПАТРАБАВАНЫЯ нумары ў гасцініцы «Асіповічы”, дзе з задавальненнем спыняюцца не толькі госці з Беларусі, але і замежныя грамадзяне. Яны, дарэчы, складаюць каля чвэрці ўсіх кліентаў установы. Напрыклад, зараз тут пражываюць камандзіраваныя на прадпрыемствы райцэнтра спецыялісты з Германіі, Славакіі і 10 венесуэльцаў-слухачоў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, якія прымаюць удзел у вучэннях на мясцовым артылерыйскім палігоне.

З САКАВIКА ПАШЫРЫЛАСЯ ЛIНЕЙКА СУВЕНIРНАЙ ПРАДУК-ЦЫI ў гандлёвых кропках нашага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук”. Акрамя звыклых для пакупніка магнітаў, дэкаратыўных талерак, набораў паштовак з выявамі роднага горада зараз на вітрынах кіёскаў можна ўбачыць бірулькі, керамічныя вырабы і посуд з сімволікай Асіповічаў.

ЗНАКI «ГАНАРОВЫ ВЕТЭРАН” атрымалі на апошнім пасяджэнні раённага савета ветэранаў актывісты ветэранскага руху Павел Качановіч, Еўдакія Валітава, Вячаслаў Iльінскі і Уладзімір Касічкін.

БУДУЦЬ ЗАМЕНЕНЫ ПОМНIКI, узведзеныя ў 60-70 гадах мінулага стагоддзя, на магілах савецкіх воінаў у вёсках Вярхі і Перарожкі Пратасевіцкага сельсавета. Плануецца ажыццявіць гэтую важную справу да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Радуе і дэмаграфічная статыстыка сельсавета: за I квартал тут нарадзілася 9 немаўлят — пэўны рэкорд у параўнанні з аналагічнымі перыядамі некалькіх мінулых гадоў.

Последние новости

Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дополнительное образование в Осиповичах: актуальный список кружков для детей

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем