У сераду ўшаноўвалі лепшых удзельнікаў уборачнай кампаніі ў ААТ “Вязаўніца-Агра”.

У сераду ўшаноўвалі лепшых удзельнікаў уборачнай кампаніі ў ААТ “Вязаўніца-Агра”.

У плыні руплівых дзён хлебароба ёсць асаблівыя: калі завершана работа на нівах і настае час азірнуцца і ацаніць зробленае. У сераду ўшаноўвалі лепшых удзельнікаў уборачнай кампаніі ў ААТ “Вязаўніца-Агра”. На свята завіталі старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Святлана Клачок, намеснік старшыні абласнога камітэта галіновага прафсаюза, старшыня прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Белшына” Ігар Вежнавец, галоўны тэхнічны інспектар працы Магілёўскай абласной арганізацыі Белхімпрафсаюза Уладзімір Лук’янаў, намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Асіповіцкага райвыканкама Алена Кадуш.

Мерапрыемства праходзіла на зернетаку сельгаспрадпрыемства, дзе сабраліся лепшыя аграрыі. І вось урачысты момант падвядзення вынікаў працоўнага спаборніцтва. Пераможцам жніва-2024 у гаспадарцы стаў экіпаж у складзе старшага камбайнера Алега Аліноўскага і камбайнера Андрэя Паўлаўца. Намалот — 1000 тон! Юрый Еўдакімовіч і Аляксандр Лапенчык намалацілі 658 тон, гэта другое месца. Таксама ў тройцы лідараў экіпаж у складзе Паўла Грыцкевіча і Аляксандра Кірычэнкі. Больш за іншых перавёз збожжа вадзіцель Раман Іўчык — 1900 тон. У Аляксандра Чыгілейчыка ў заліку 1230 тон, у Сяргея Рыжкевіча —715.

Экіпажы камбайнаў атрымалі матэрыяльнае заахвочванне і Падзякі рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці, вадзіцелі адзначаны абласным камітэтам галіновага прафсаюза, а пярвічка гаспадаркі, якую ўзначальвае Людміла Кучынская, заахвоціла аператараў сушыльных установак Віталія Падтыкалава і Андрэя Кузьмянкова. Атрымалі пераможцы прэміі і ад свайго сельгаспрадпрыемтва.
Святлана Клачок у сваім прывітальна-віншавальным слове падкрэсліла, што літаральна ў кожны колас укладзена шчырая праца хлебаробаў і адказныя да яе адносіны. І важнасць яе цяжка пераацаніць. Прафсаюзны кіраўнік пажадала далейшых поспехаў і новых здабыткаў.
Таксама цёпла дзякаваў працаўнікам за іх старанне дырэктар сельгаспрадпрыемства Анатоль Бізунок. Ён падкрэсліў, што спецыфіка работы аграрыя ў тым, што кругаварот неадкладных спраў ніколі не спыняецца, і на чарзе — “царыца палёў” кукуруза.

Добраму настрою на Дажынках спрыялі не толькі цёплыя словы падзякі ад кожнага з гасцей, але і караваі, і песні. Апошнімі, дарэчы, парадаваў ансамбль народнай песні “Вяселле” з Каўгароў. Таксама калектыў паказаў аўтэнтычны абрад “Дажынкі” з усімі прыналежнымі яму элементамі, якія выкарыстоўвалі спакон вякоў нашы дзеды і прадзеды.
Сёлета ААТ “Вязаўніца-Агра” намалочана 4500 тон збожжа. Самы важкі колас далі палеткі яравога аўса. Нядрэнна ўрадзілі азімыя пшаніца і трыцікале. Няхай наступны год будзе яшчэ больш плённым!

Последние новости

Актуальнае

Обзор спортивных новостей Осиповичей

4 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

К сведению пассажиров: изменения в схеме движения автобусов в Осиповичах

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Пятый тур чемпионата Беларуси по футболу принес осиповчанам долгожданную первую победу в сезоне!

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Акцию “Беларусь синеокая” провели на Осиповичском водохранилище

3 мая 2025
Читать новость
Общество

Продукция осиповичского филиала ОАО “Бабушкина крынка” получила заслуженные награды

3 мая 2025
Читать новость
Актуальнае

Прямые и горячая линии в Осиповичах с 3 по 8 мая

3 мая 2025
Читать новость