21 августа в Осиповичах прошла традиционная конференция педагогических работников

21 августа в Осиповичах прошла традиционная конференция педагогических работников

Канферэнцыю адкрыў старшыня райвыканкама Андрэй Дубінчык. Ён звярнуўся да педагогаў з добрымі, шчырымі пажаданнямі і ўручыў узнагароды. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 3 Таццяна Татур атрымала Ганаровую грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. 12 настаўнікаў удастоены грамат профільнага Міністэрства, а праца настаўніка матэматыкі СШ № 4 Алены Мурашка адзначана Падзякай Магілёўскага аблвыканкама.

Важнай часткай мерапрыемства стала ўшанаванне кіраўнікоў, якія ідуць на заслужаны адпачынак. Словы падзякі сёлета гучалі ў адрас метадыста раённага вучэбна-метадычнага кабінета Людмілы Кадзет і загадчыка дзіцячага сада № 6 “Сонейка” Алены Ясакавай. Людміла Фёдараўна прысвяціла сістэме адукацыі ўсё жыццё. У яе працоўнай кніжцы толькі тры ключавыя пасады: настаўнік матэматыкі Крамокскай сярэдняй школы, інспектар асіповіцкага РАНА і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета. Узнагароджана нагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Не менш пачэсны працоўны шлях і ў Алены Іванаўны. Яна ўзначальвала ўстанову на працягу 16 гадоў. Дзякуючы намаганням і прафесіяналізму калектыву і кіраўніка, дзіцячы сад № 6 з 2022 года з’яўляецца рэспубліканскай інавацыйнай пляцоўкай па тэме “Укараненне сеткавай мадэлі фарміравання грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі навучэнцаў: рэгіянальная мадэль”.

Каб дасягнуць найвышэйшых вынікаў у педагагічнай дзейнасці, неабходны пастаяннае павышэнне прафесійнага ўзроўню, самаадукацыя, знаёмства з вопытам калег. На сёлетняй канферэнцыі агучваліся лепшыя напрацоўкі ў важнай справе фарміравання пачуцця патрыятызму ў падрастаючага пакалення.

Загадчык аддзела па адукацыі райвыканкама Ірына Сяргейчык (злева) прааналізавала дзейнасць аддзела і ўстаноў раёна, намеціла задачы, якія неабходна вырашыць, а таксама ўзнагародзіла семярых педагогаў Ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую і добрасумленную працу. Сярод іх і настаўнік англійскай мовы СШ № 2 Людміла Цвірко.

Уручалі ўзнагароды і ад райкама прафсаюза работнікаў адукацыі

і навукі. Ганаровую грамату з рук старшыні аб’яднання Марыны Гірэнка (злева) атрымалі кіраўнікі фізічнага выхавання, старшыні першасных прафсаюзных арганізацый дзіцячых садоў № 1 «Журавінка»

і № 6 «Сонейка» Галіна Герасімовіч і Інеса Круціліна, а таксама Таццяна Чэпік. Падзякі райкама профільнага прафсаюза папоўнілі скарбонку старшыні пярвічкі СШ № 4, настаўніка біялогіі Вольгі Клімовіч (справа) і кіраўніка фізічнага выхавання, члена прафкама Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Паліны Міруковай.

Прысутным таксама прадставілі і зноў прызначаных упраўленцаў. Так, намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 5 стала настаўнік пачатковых класаў СШ № 1 Ірына Анісава. Дар’я Мінава змяніла пасаду намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 4 на партфель галоўнага спецыяліста аддзела па адукацыі райвыканкама, а дырэктар Осаўскай базавай школы Таццяна Чэпік стала метадыстам раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Последние новости

Общество

Гороскоп для всех знаков на 18 августа

18 августа 2026
Читать новость
Культура

Приглашаем к участию в районном фотоконкурсе «Зямля пад белымi крыламi»

17 августа 2026
Читать новость
Происшествия

На прошлой неделе сотрудниками ОГАИ РОВД пресечено 149 правонарушений ПДД

17 августа 2026
Читать новость
Общество

До +26°C днем, «ночные заморозки» до +9°C и дожди: прогноз погоды на неделю с 17 по 23 августа

17 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 17 августа для всех знаков Зодиака

17 августа 2026
Читать новость
Общество

Мне на этой неделе исполнилось 75 лет. На сколько увеличится моя пенсия в связи с этим?

16 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем