ЗНАЁМЦЕСЯ: новы старшыня СВК “Калгас “Ясень” Iгар Мікалаевіч НАЗАРОВIЧ

Нарадзіўся 8 жніўня 1965 года ў вёсцы Заельнік.
Пасля заканчэння вучобы ў Ясенскай СШ паступіў у Бабруйскі лесатэхнічны тэхнікум. На працягу 15 гадоў працаваў на мэблевай фабрыцы № 2 ВА «Бабруйскдрэў” ст. Ясень. Быў майстрам участка, начальнікам цэха.

У сельгаспрадпрыемстве робіць з 2001 года.
10 гадоў займаў пасаду намесніка старшыні. Дзейнасць калгаса ведае з розных бакоў.
Па меркаванні Iгара Мікалаевіча, кіраўнік павінен найперш валодаць такой рысай, як гаспадарлівасць. У людзях цэніць ініцыятыву, выканаўчасць, мэтанакіраванасць. Упэўнены, што падначалены калектыў можа працаваць паспяхова.
Задача на бліжэйшы час — арганізаваць работу гаспадаркі так, каб яна прыносіла прыбытак.

Разам з жонкай Алесяй Уладзіміраўнай выхоўваюць дачку Аляксандру.
Захапляецца рыбалкай, паляваннем, любіць чытаць спецыяльную літаратуру па сельскай гаспадарцы. Плануе завочна вучыцца ў сельгасакадэміі.

Последние новости

Общество

Бярозы зусім не беластволыя — упэўнена асіпаўчанка Святлана Дубініна

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

“Камень” в огороде

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Вопрос онлайн

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

И слова дивная игра

1 ноября 2026
Читать новость
Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем