Александр Богданович из деревни Шейпичи Осиповичского района совмещает ведение собственного хозяйства и общественную работу

Александр Богданович из деревни Шейпичи Осиповичского района совмещает ведение собственного хозяйства и общественную работу

Жыхара вёскі Шэйпічы Аляксандра Багдановіча можна з упэўненасцю назваць жывёлаводам са стажам: некаторы час ён працаваў загадчыкам малочнатаварнай фермы, а больш за дзесяць гадоў таму вярнуўся ў бацькоўскую хату, пабудаваў ферму і вырашыў завесці дзясяткі два кароў. Аднак на той час не было магчымасці арандаваць неабходную для гэтага плошчу зямлі, таму планы развіцця спецыялізаванай жывёлагадоўлі прыйшлося мяняць. Але ад мары стаць фермерам Аляксандр Мікалаевіч не адмовіўся.

— Раней трымаў свінак, індыкоў і іншую сельскагаспадарчую жывёлу, — дзеліцца гаспадар. — З часам пагалоўе паменшыў. Зараз у мяне дзве каровы і столькі ж бычкоў, куры і “дамашнія зайцы”. Ёсць і сабакі з катамі, а як жа без іх? Корм на зімова-стойлавы перыяд даводзіцца набываць, а летам буйную рагатую жывёлу выпасваю на ўчастках даўно пустуючых дамоў. Малако, якога ў месяц атрымліваецца каля паўтары тоны, здаю.

Спраўляцца з жывёлай дапамагаюць жонка Наталля і сябар Аляксандр. Не застаецца ўбаку і раённая ўлада: для патрэб асабістай падсобнай гаспадаркі Аляксандру Мікалаевічу выдзелілі 40 сотак зямлі, на якой ён вырошчвае бульбу і іншую гародніну. Для зручнасці набыў трактар.

Землякі ведаюць Багдановіча не толькі як добрага гаспадара, але з нядаўняга часу і як дэпутата мясцовага савета. Жыхары вёсак Сталяры, Шэйпічы і Чучча звяртаюцца да яго з рознымі пытаннямі. У асноўным іх хвалюе стан дарог, бадзяжныя сабакі і падключэнне да электраацяплення.

Последние новости

Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем