Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

— Сусед па лесвічнай пляцоўцы спатыкнуўся каля майго аўтамабіля, які стаяў паблізу дома, і пры падзенні пашкодзіў люстэрка бакавога віду. Як спагнаць грашовыя сродкі на рамонт?
Юрый К.
Старшы ўчастковы інспектар Генадзь Дастанка:
— Звярніцеся на лінію 102 або да ўчастковага інспектара — па факце будзе праведзена праверка. У сувязі з тым, што па-шкоджанне адбылося па неасцярожнасці, вам прадаставяць адказ аб прынятым рашэнні, з якім будзе неабходна звярнуцца ў суд для спагнання шкоды ў грамадзянскім парадку.