Коратка

Коратка

Натарыусы будуць кансультаваць бясплатна 2 ліпеня ў межах дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асіповіцкая дыстанцыя сігналізацыі і сувязі аснашчана сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае высокую бяспеку руху. Зараз эксплуатацыйная даўжыня дыстанцыі складае 512 км. Гэта ўчасткі чыгункі Асіповічы-Жлобін, Асіповічы-Мінск, Асіповічы-Магілёў, Асіповічы-Слуцк, Бабруйск-Рабкор, Верайцы-Градзянка, Слуцк-Салігорск, Калій-4. 84 км пуцей, што знаходзяцца на абслугоўванні, абсталяваны аўтаматычнай, 416 км — паўаўтаматычнай блакіроўкай.

24 творчыя калектывы са званнем і найменнем налічваецца на Асіповіччыне. Два з іх маюць званне заслужанага. Дзесяць калектываў — дзіцячыя, адзін — падлеткавы і маладзёжны.

119 зваротаў грамадзян паступіла ў райвыканкам за пяць месяцаў бягучага года.

Да оптавалаконнай сувязі падключана больш за 16 600 абанентаў. Да 2025 года Асіповіцкі ЗВЭС Магілёўскага філіяла РУП «Белтэлекам» плануе ахапіць “оптыкай” увесь горад. Дзякуючы такому перападключэнню ў абанентаў ёсць магчымасць устанавіць камеры відэаназірання ў асабістым жыллі. Дарэчы, такая паслуга выконваецца пад ключ.

806 500 паездак у гарадскіх аўтобусах аўтапарка № 19 у мінулым годзе здзейснілі пасажыры, якія маюць права на бясплатны праезд; у аўтобусах прыгарадных зносін — 8 833 паездкі. 61 395 разоў скарысталіся землякі 50-працэнтнай зніжкай.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем