Сямейная традыцыя — краіну абараняць

Сямейная традыцыя — краіну абараняць

Вялікая сям’я Загароўскіх ганарыцца сваімі мужчынамі — адважнымі абаронцамі Айчыны, без удзелу якіх у двух мінулых стагоддзях не абыходзілася ні адна вайна

Жыхар Вярэйцаў Якаў Загароўскі калісьці яшчэ падчас прыгоннага права быў адпраўлены ў рэкруты. Удзельнічаў у Крымскай і руска-турэцкай войнах. Вярнуўся ў 41 год дадому, ажаніўся на 23-гадовай дзяўчыне, якая нарадзілася і вырасла за час яго ваенных паходаў. Муж і жонка далі жыццё семярым дзецям.

Адзін з іх, Андрэй, удзельнік грамадзянскай вайны, як пайшоў служыць, так і застаўся ў войску. У 30-х гадах служыў разам з Георгіем Жукавым, нават жыў на адной лесвічнай пляцоўцы з будучым “маршалам Перамогі”. У Вялікую Айчынную атрымаў званне палкоўніка. Ганаровы грамадзянін горада Брэста.

Яшчэ адзін сын, Аляксандр, удзельнік Першай сусветнай вайны, Георгіеўскі кавалер. Перад Вялікай Айчыннай узначальваў калгас. У час акупацыі паліцаі занялі яго хату, таму сям’я жыла ў зямлянцы. Аднойчы мужчыну схапілі разам з дачкой, трымалі некалькі месяцаў у засценку, рэгулярна збівалі: хтосьці данёс, што яго сын Васіль камандуе партызанскім атрадам. Калі гітлераўцы пераканаліся, што гэта не так, адпусцілі нявольнікаў.

Тры сыны Аляксандра — Іван, Міхаіл і Васіль Загароўскія — змагаліся з фашыстамі на фронце.

Васіль, Іван і Міхаіл Загароўскія

Іван да вайны скончыў два курсы педінстытута і быў прызваны на службу. Ваяваў на тэрыторыі Прыбалтыкі. Быў у акружэнні, раненым патрапіў у палон. Тройчы ўцякаў. Прайшоў шмат мытарстваў, выжыў. Пасля вайны стварыў сям’ю, настаўнічаў, пасадзіў некалькі садоў.

Міхаілу лёс адмерыў усяго 23 гады. Пасля заканчэння лесатэхнікума накіраваны ў Ігарку. Там і застала яго вайна. Камандзір танкавага ўзвода Міхаіл Загароўскі загінуў ад прамога пападання бомбы пры вызваленні Кіева 6 лістапада 1943 года. А ў Ігарцы чакала любага жонка, у якой ужо нарадзіўся сын Артур. Ордэн Чырвонай Зоркі адважнаму танкісту яшчэ паспелі ўручыць, а ордэн Чырвонага Сцяга ўжо не застаў яго ў жывых, родныя атрымалі ўзнагароду аж у 1990 годзе.

Трэці сын Аляксандра, Васіль, да вайны скончыў сямігодку. Як потым успамінаў, у 1930-м у Вяззі стварылі калгас, і іх настаўнік даваў заданне вучням і бег у кантору, дзе адначасова працаваў рахункаводам, бо астатнія аднавяскоўцы былі малапісьменнымі. У старэйшыя класы Васіль хадзіў ужо ў гарадскую школу. Пасябраваў з Ганнай Коваль (у будучым легендарнай партызанкай), а затым і каханне нарадзілася. У 1941 годзе хлопец скончыў ваеннае вучылішча, атрымаў накіраванне ў Брэсцкую крэпасць і прыехаў на выхадныя дадому.

21 чэрвеня пасля танцавальнага вечара ў клубе моладзь гуляла на вясковай вуліцы, радавалася добраму надвор’ю, лету, абмяркоўвала планы на выхадны дзень. Раптам пачулі нейкі гул: над галовамі паплылі звенні самалётаў. Выпускнік ваеннага вучылішча адразу зразумеў, чые гэта машыны, і ўжо праз некалькі гадзін быў у горадзе, дзе далучыўся да адной з ваенных часцей.

Васіль Загароўскі прайшоў усю вайну. Камандаваў зенітнай батарэяй. У чэрвені 1944-га яго падраздзяленне стаяла на станцыі Мінск-Таварны. Удзельнічаў у вызваленні сталіцы ад фашысцкіх акупантаў. У ходзе аперацыі яго батарэя збіла 16 самалётаў. Назаўтра тым, хто асабліва вылучыўся ў аперацыі, былі ўручаны ордэны і медалі. На гімнасцёрцы Васіля заззяў ордэн Чырвонай Зоркі, дарэчы, не адзіная баявая ўзнагарода старшага лейтэнанта.

Вярнуўшыся пасля Вялікай Перамогі ў родную вёску, даведаўся пра смерць брата і любай дзяўчыны. Былы франтавік паступіў вельмі высакародна: паехаў у Ігарку, ажаніўся на ўдаве брата і ўсынавіў яго дзіця. І ўсё жыццё лічыў сына і ўнукаў роднымі. Дарэчы, аднаго з унукаў назвалі ў гонар дзядулі Міхаілам.

Васіль Загароўскі з сынам Артурам

 Палкоўнік Загароўскі жыў у Ленінградзе, выкладаў у ваеннай акадэміі, загадваў кафедрай, меў ступень кандыдата навук. А пасля выхаду на пенсію ўзначальваў савет ветэранаў Пулкаўскага раёна Санкт-Пецярбурга. Памёр у 2004 годзе.

У сям’і свята захоўваюць памяць пра мужных прадстаўніках свайго роду. У дні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкай навалы ўсе ўспамінаюць Міхаіла, Івана і Васіля, які стаў адным з савецкіх воінаў, што вызвалілі сталіцу нашай краіны, наблізіўшы светлы Дзень Перамогі.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем