“Самае-самае” пра 2013 год на Асіповіччыне

“Самае-самае” пра 2013 год на Асіповіччыне

Самая важная “чыгуначная” падзея — электрыфікацыя лініі Мінск-Бабруйск-Жлобін і “прэзентацыя” 5 красавіка швейцарскага электрацягніка серыі ЭП- 001.

Самыя маштабныя “тэлеперамены” — пераход на лічбавае вяшчанне. Тут Асіповічы — першыя ў рэспубліцы!

Самыя чакаемыя змяненні ў сельгасвытворчасці — увядзенне ў дзеянне новых малочнатаварных ферм з прымяненнем драўляных канструкцый і электронным абсталяваннем у даільных залах.

Сама больш працоўных месцаў за 11 месяцаў створана ў прамысловасці — 180. Усяго ж за гэты перыяд у раёне іх узнікла 230.

Самая публічная прапанова рукі і сэрца адбылася на цэнтральнай плошчы горада 13 снежня з плакатам “Выходзь за мяне!” і шыкоўным букетам. Вяселле Вольгі і Яўгенія, дарэчы, прызначана на верасень.

Самая незвычайная рэгістрацыя шлюбу прайшла ў мясцовым гісторыка-краязнаўчым музеі ў Дзень горада.

Сама больш нованароджаных хлопчыкаў і дзяўчынак зарэгістравана ЗАГСам у красавіку — 71 і ліпені — 67. Самыя “неўраджайныя” месяцы — чэрвень (28) і май (37).

Самыя рэдкія імёны, якімі называлі немаўлят, — Прохар, Ратмір, Ярамір, Акім, Рудзік, Арыяна, Саманта, Саміра, Магдаліна, Адэлія, Авеліна, Міла, Апалінарыя, Зарына.

Самыя папулярныя газеты, якія выпісваліся сёлета жыхарамі раёна, — “Асіповіцкі край”, “Советская Белоруссия” і “Могилевские ведомости”. Лідар — “раёнка”.

Самая вялікая грашовая ўдача чакала асіпаўчанку-аматарку кавы “JACOBS”. Яна выйграла 500 мільёнаў рублёў у рэкламнай гульні “Паўмільярда на мару”, якую праводзіла ТАА “Крафт Фудс”.

Самымі папулярнымі месцамі адпачынку землякоў, па інфармацыі турагенцтва “Візіт-Тур”, былі Украіна і Крым. Усё больш цікавасці, нягледзячы на працяглы аўтобусны пераезд, асіпаўчане праяўляюць да адпачынку на курортах Чарнагорыі. Нярэдка набываліся пуцёўкі ў Турцыю і Балгарыю. Па-за канкурэнцыяй экскурсійныя паездкі на аўтобусе ў Прагу.

Последние новости

Общество

Мероприятия в Осиповичском районе, посвященные Дню всенародной памяти жертв Великой Отечественной войны и геноцида белорусского народа

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Стационар, амбулатория и молодые врачи: чем живет Лапичская больница

21 июня 2026
Читать новость
Здравоохранение

Тот самый врач: молодой уролог Осиповичской ЦРБ — о мифах, страхах и мужском здоровье

21 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 21 июня для всех знаков Зодиака

21 июня 2026
Читать новость
Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем