Фестиваль “Веснавыя колеры” прошел в Осиповичах

Фестиваль “Веснавыя колеры” прошел в Осиповичах

Музыкантаў, танцораў, спевакоў, акцёраў і майстроў разнастайных напрамкаў сабраў у мінулую суботу ў гарадскім парку рэгіянальны фестываль “Веснавыя колеры”.

Ганаровымі гасцямі свята сталі старшыня райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Дзячэнка. Шчасця, творчага натхнення, дабрабыту — такімі былі пажаданні.

Праграма фэсту была цікавай і насычанай, таму кожны ад малога да старога мог знайсці занятак па душы. Для жыхароў і гасцей горада працавалі выставы, шматлікія майстар-класы. Не абышлося і без гандлёвых радоў з сувенірамі, дробязямі для дома, прысмакамі. Паспрабаваць сябе ў гандлі змаглі і юныя акцёры “Школьнага тэатра” Ірыны Церабільнік. Хлопчыкі і дзяўчынкі хадзілі па парку з падносамі, поўнымі піражкоў, пернікаў і пячэння ўласнага прыгатавання, і прапаноўвалі іх адпачываючым. Трэба сказаць, такая ініцыятыва карысталася неблагім попытам. Маленькім наведвальнікам таксама не давалі сумаваць. Для іх працавала гульнявая пляцоўка “Вясеннія забавы”.

У межах фестывалю прайшоў раённы конкурс “Бульбяныя прысмакі”, у якім прынялі ўдзел клубныя ўстановы раёна. Лепшую страву ў намінацыі “Бульбяныя фантазіі” прадставіла загадчык Лапіцкага сельскага клуба Наталля Міцкевіч. Самымі смачнымі ў намінацыі “Сямейны рэцэпт” аказаліся дранікі ўдзельніцы клуба аматараў беларускай кухні “Бульбаш” Радуціцкага сельскага клуба Раісы Васільевай, а ў намінацыі “Смаката” першае месца прысудзілі клубу нацыянальнай кухні “Гаспадыня” Карытненскага сельскага Дома культуры пад кіраўніцтвам Наталлі Малой.

Кульмінацыяй стаў святочны гала-канцэрт “Спявай і танцуй, вясна!”, праграму якога склалі  56 творчых нумароў: песні, народныя і сучасныя танцы, дэкламацыя вершаў і прозы айчынных аўтараў, інструментальнае выкананне і нават дэфіле ў выкананні навучэнцаў Асіповіцкага дзяржаўнага каледжа пад кіраўніцтвам майстроў вытворчага навучання Рымы Хількевіч і Алены Дронінай. Гледачы цёпла сустракалі выступленні як знакамітых, так і пачынаючых артыстаў, шчодра ўзнагароджваючы іх бурнымі апладысментамі.

Последние новости

Общество

10 августа будет закрыт проезд на дороге Вязье – Зборск – Лапичи

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Более 50 спасателей и 15 единиц техники: как прошли учения на объекте «Маяк» в Осиповичском районе

8 августа 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 8 августа для всех знаков Зодиака

8 августа 2026
Читать новость
Профилактика

В жаркие дни спасатели усиливают контроль на акваториях

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Елена Кириченко назначена первым заместителем председателя Осиповичского райисполкома

7 августа 2026
Читать новость
Общество

Благотворительная акция «Соберем детей в школу» проходит в Осиповичском районе по 14 сентября

7 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем