Унікальная кніжніца і яе скарбы

Унікальная кніжніца і яе скарбы

Ёсць у Мінску адна ўнікальная бібліятэка, якая 10 снежня адсвяткавала 80-годдзе свайго нараджэння. Здараецца, яе падчас блытаюць з Нацыянальнай, але назву ўстанова мае крыху інакшую — Прэзідэнцкая (да 1994 года — Урадавая) бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Знаходзіцца яна ў самым цэнтры нашай дзяржавы — на плошчы Незалежнасці ў правым крыле Дома Урада, і ўваходзіць у тройку самых буйных кніжніц Айчыны.

Сёння гэта спецыялізаваны галіновы цэнтр бібліятэчна-інфармацыйнага забеспячэння органаў улады і кіравання краіны, цэнтр навукова-дапаможнай бібліяграфіі па дзяржаве, праву, міжгаліновай эканоміцы. Сярод яе прыярытэтных абанентаў – Адміністрацыя Прэзідэнта, Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага Сходу, Савет Міністраў, Канстытуцыйны і Вярхоўны Суды, мясцовыя Саветы дэпутатаў і іх выканкамы, Выканаўчы сакратарыят СНД. Але інфармацыйныя рэсурсы адкрыты і для шырокага кола карыстальнікаў.

— Кожнае наша выданне па-свойму адметнае, непаўторнае і каштоўнае, — гаворыць загадчык аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў Валерый Герасімаў. — Звернемся, напрыклад, да «Памятных кніжак» беларускіх губерняў, што выходзілі з сярэдзіны ХIХ ст. Сёння яны маюць вялікую каштоўнасць для гістарычных, геаграфічных, дэмаграфічных, этнаграфічных і   краязнаўчых даследаванняў. З іх дапамогаю можна ўзнавіць карціну жыцця губерні, асобных населеных пунктаў ці мясцовасцей, атрымаць звесткі пра заняткі людзей, стан эканомікі, прыроды, культуры на працягу больш чым 50 гадоў.

Цікава трымаць у руках і 200-гадовы «Латинскій лексиконъ» Фамы Разанава, выдадзены ў Маскве ў 1805 годзе, з калекцыі кнігазбору Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў з экслібрысам Ежы Радзівіла і… поўнасцю спісанымі знутры вокладкамі. Можа, нехта з маленькіх Радзівілаў, не могучы запомніць складаныя словы, выпісваў іх на больш бачнае месца? Гэткім чынам па кнігазборах можна і характар іх гаспадароў вывучаць.

Толькі фонд аддзела старадрукаў і рэдкіх выданняў налічвае звыш 70 тысяч кніг, часопісаў, газет і іншых дакументаў, датаваных у храналагічным прамежку ад XVI стагоддзя да нашага часу. У бібліятэцы наогул багата дакументаў, якія непаўторныя, якіх няма больш нідзе: да прыкладу, «Атлас свету» з арыгінальнай картай Беларусі 1772 года, арыгінальная літаграфія гравюры знакамітага Напалеона Орды «Каралін пад Пінскам» ХIХ стагоддзя і г.д.

Вобразна кажучы, мы захоўваем мінулае для будучага. I з задавальненнем запрашаем усіх жадаючых да нас на экскурсію. Вы не толькі атрымаеце асалоду ад знаёмства з старажытнымі кнігамі, але, магчыма, сустрэнецеся з… прывідамі, што блукаюць па скляпеннях Дома Урада. Якімі? Прыязджайце пазнаёміцца! А ўладкаваць асабісты жаночы ці мужчынскі лёс вам дапамогуць магічныя 150-кілаграмовыя жорны і пярсцёнкі (ім каля тысячы гадоў) з закляццямі — рунічнымі знакамі, што захоўваюцца ў невялічкім музейчыку пры нашым аддзеле.

Дарэчы, стаць чытачом бібліятэкі можа любы паўналетні грамадзянін: патрэбныя толькі пашпарт і фатаграфія.

Последние новости

Общество

Синоптики не радуют: конец апреля и начало мая встретят нас ветром, дождём и ночными заморозками до -3°C

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 27 апреля для всех знаков Зодиака

27 апреля 2026
Читать новость
Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость