Асіповічы: хроніка здарэнняў (25/12/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (25/12/2013)

РАУС

У перыяд з 16 па 22 снежня адбылося 5 крадзяжоў, рабаўніцтва, самагонаварэнне. Па «гарачых слядах» раскрыта 2 злачынствы, у тым ліку — незаконны гандаль наркатычнымі рэчывамі.

19 чысла з перасоўнага павільёна, які гандляваў каля ГЦ «Сіці-Мол» піратэхнічнымі вырабамі, з-за парушэнння правілаў гандлю і захавання было канфіскавана каля 6.000 петард, салютаў і іншых вогненных упрыгожванняў.

22 снежня невядомая асоба зрабіла пралом у сцяне гандлёвага павільёна, размешчанага каля інтэрната ААТ «АЗАА», і вынесла бытавой электронікі на 10 млн. рублёў.

ДАI

Спынена 166 парушэнняў правілаў руху, прыцягнута да адказнасці 2 п’яныя вадзіцелі, 64 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 30 пешаходаў без абазначэння святлоадбіваючымі элементамі. Адбылося 13 ДТЗ.

21 чысла каля 8 гадзін вадзіцель мікрааўтобуса «Фольксваген-Транспарцёр» у складаных умовах надвор’я не выбраў бяспечную хуткасць, з-за чаго машына з’ехала ў кювет і перакулілася. У выніку аварыі двое пасажыраў атрымалі сур’ёзныя траўмы галавы, грудзей і пазваночніка.

Увага: АДАI звяртаецца да ўдзельнікаў і відавочцаў наезду на пешахода, які адбыўся на вул. Юбілейнай каля 9 гадзін 17 снежня, з просьбай звязацца з аўтаінспекцыяй і паведаміць аб падрабязнасцях ДТЗ па тэл.: 24-4-44 альбо 102.

РАНС

У ноч з 17 на 18 снежня адбыўся пажар жылога дома ў в. Градзянка. Агонь знішчыў дах, столь і маёмасць у памяшканнях пабудовы.

IАЖіРС

Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці  4 браканьеры за здабычу рыбы забароненымі прыладамі.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем