Асіповічы: коратка аб розным

Асіповічы: коратка аб розным

БЯСПЛАТНЫЯ ПАСЛУГI ветэранам Вялікай Айчыннай і сем’ям загінуўшых ваеннаслужачых у гады вайны аддзел сацыяльнай дапамогі райвыканкама аказвае амаль тры гады. Зараз сацыяльныя работнікі клапоцяцца пра 39 такіх чалавек. Першапачаткова на ўліку іх было 51.

ПРАЦЯГВАЕЦЦА КАПРАМОНТ шматпрофільнага маладзёжна-падлеткавага цэнтра “Равеснік”, а таксама пачаты будработы, як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, у кінатэатры “Родина”, Жорнаўскім сельскім Доме культуры і дзіцячай музычнай школе № 1.

САЛІСТКІ ўзорнага ансамбля “Журавінка” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Дар’я Моцевіч і Лізавета Балоцька (кіраўнік — Таццяна Салімон) вярнуліся дамоў з рэспубліканскага конкурсу вакальнай творчасці “Юныя таленты Беларусі”, які праходзіў у “Зубронку”, адпаведна з дыпломамі I і III ступені.

МАГАЗІН “Радуга” камбіната бытабслугоўвання гандлюе абуткам айчыннай вытворчасці, аксесуарамі да яго, панчошна-шкарпэтачнымі вырабамі і сумкамі рознага прызначэння каля чатырох месяцаў. За гэты час прадпрыемства зарабіла больш за 210 млн. руб.

IНДЫВІДУАЛЬНЫ ПРАДПРЫМАЛЬНІК СЯРГЕЙ КУЛІКОЎ — добры фатограф і актыўны блогер. Нядаўна на блог-платформе LiveJournal (ЖЖ — Живой журнал) ён змясціў рэпартаж пра аграгарадок Дараганава “Беларуская вёска”, і за трое сутак каментарый на старонцы пакінулі каля 2 тысяч чалавек, сярод якіх шмат жыхароў блізкага і далёкага замежжа.

РЭСТАРАН “ЮБІЛЕЙНЫ” ААТ “Гандаль” штодня атрымлівае заяўкі на правядзенне навагодніх карпаратываў у перыяд з 24 снежня па  1 студзеня. Вольных месцаў становіцца ўсё менш. Ужо распрацавана меню больш, чым на 500 чалавек. Максімальна ж за 8 дзён тут можа адпачыць 720 гасцей.

НОВЫ КІЁСК філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” хутка ўстановяць замест сённяшняга каля гасцініцы “Асіповічы”. Аналагічных па канструкцыі ў горадзе пакуль няма, ён будзе больш прыстасаваны менавіта для вы-кладкі газет і часопісаў, асартымент стане багацейшым.

ПАПУЛЯРНАЕ МЕСЦА адпачынку з’явілася нядаўна ў гараджан: нярэдка вечарамі бацькі з дзецьмі рушаць да ёлкі, устаноўленай каля вытворчага цэха “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”. Лясная прыгажуня прываблівае наведвальнікаў сваім цікавым афармленнем.

Последние новости

Власть

Лукашенко на встрече с российским губернатором предложил подставить плечо в нефтепереработке

18 мая 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: потенциал Беларуси и Свердловской области России позволяет удвоить товарооборот

18 мая 2026
Читать новость
Здоровье

Восемь из двенадцати случаев запущенные: почему рак полости рта часто выявляют поздно

18 мая 2026
Читать новость
Здравоохранение

ВОП не волшебник, но экономит время: заведующая Осиповичской поликлиникой о разнице между терапевтом и врачом общей практики

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

«Беларусь против табака»: 27% курящих, потерянные 18 лет жизни и штраф до 4 базовых за курение в запрещённых местах

18 мая 2026
Читать новость
Профилактика

“Дети и безопасность” — декада профилактики детского травматизма на объектах железнодорожного транспорта проходит с 18 по 29 мая

18 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем