Работы по благоустройству Осиповичей продолжаются

Работы по благоустройству Осиповичей продолжаются

Работнікі УКП ЖКГ завяршаюць работы па добраўпарадкаванні дваровай тэрыторыі дома № 51 на вуліцы Сумчанкі. У гарадскім парку камунальнікі працягваюць пракладваць пешаходную дарожку. На аўтобусных прыпынках на вуліцы Інтэрнацыянальнай ідзе замена бардзюраў.

Правядзенню некаторых работ спрыяе вільготнае надвор’е. Напрыклад, калі трактар вымятае навясной шчоткай пясок уздоўж бардзюраў або рабочыя ўбіраюць дваровыя тэрыторыі, адсутнасць пылу — станоўчы момант як для камунальнікаў, так і для гаражан.

Набліжаецца да завяршэння капітальны рамонт будынка Асіповіцкага бюро Бабруйскага філіяла РУП “Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры”, распачаты яшчэ летась. Многія асіпаўчане звярнулі ўвагу, як змяніўся знешні выгляд пабудовы, асвяжыўся фасад.

* * *

Адзін з чытачоў звярнуўся ў рэдакцыйны чат-бот з пытаннем, ці прадугледжваецца далейшае добраўпарадкаванне парка на паўднёвым баку горада. Намеснік дырэктара УКП ЖКГ Сяргей Салавей даў наступны адказ:

— Летась у гэтым месцы быў праведзены цэлы комплекс работ па азеляненні, краніраванні дрэў, абсталяванні дзіцячых гульнявых комплексаў, добраўпарадкаванні помніка і г.д.

Последние новости

Общество

Порядок оказания Департаментом охраны Министерства внутренних дел охранных услуг юридическим лицам и индивидуальным предпринимателям

19 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь была и остается убежденным сторонником углубления евразийской интеграции

19 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: саммит ЕАЭС и Евразийский экономический форум должны быть подготовлены со знаком качества

19 июня 2025
Читать новость
Актуальнае

Мусор из окна автомобиля: чем грозит водителю и куда обратиться, чтобы наказать?

19 июня 2025
Читать новость
Профилактика

С 18 по 22 июня на территории Осиповичского района проводится профилактическое мероприятие «Мотоцикл»

19 июня 2025
Читать новость
Профилактика

Электробезопасность во время летних каникул

19 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем