Буфет Осиповичской районной больницы работает с лета прошлого года и заслужил уважение потребителей

Буфет Осиповичской районной больницы работает с лета прошлого года и заслужил уважение потребителей

Бадай кожнаму даводзілася хоць аднойчы трапляць у бальніцу — у якасці пацыента або наведвальніка. І, зразумела, усе ведаюць, што блізкія заўсёды нясуць хвораму нейкія ласункі, каб расквеціць яго бальнічны быт. Але ў многіх выпадках здараецца, што на бальнічны ложак трапляюць няпланава, ды і не ва ўсіх родныя жывуць у крокавай даступнасці, асабліва гэта датычыць сельскіх жыхароў. Таму землякі з задавальненнем успрынялі з’яўленне ў галоўнай медустанове раёна буфета.

Гандлёвы аб’ект адкрыў тут камбінат грамадскага харчавання. У ім прапаноўваюцца гарачыя абеды на выбар у індывідуальных кантэйнерах. Наведвальнікі могуць набыць першыя, другія стравы і салаты. Напрыклад, на дзень нашага візіту ў продажы меліся капуста і расольнік, грэчка з катлетай, некалькі відаў салатаў. І хоць да абеду яшчэ было далекавата, у буфеце стаяла чарга: адны пакупнікі, атаварыўшыся, пакідалі памяшканне, іншыя заходзілі. Прычым набывалі як катлеты, піражкі, блінчыкі з рознай начынкай, пірожныя, так і малочную прадукцыю, якая прадстаўлена ў асартыменце: малако, ёгурт, смятана, ражанка. Попытам карыстаюцца пітная і мінеральная вада, гарачы чай і кава, а яшчэ малочны кактэйль, які тут жа і зробяць.

Прадукты ў буфет прывозяцца штодзённа, што таксама прываблівае пакупнікоў, як і зручнае размяшчэнне. Справа ў тым, што ў гандлёвую залу можна зайсці як з вуліцы, так і з бальнічнага калідора, не выходзячы на двор і не  апранаючы верхняга   адзення. Асабліва гэта актуальна для пацыентаў, во-пратка і абутак якіх знаходзяцца ў гардэробе і атрымаць якія да выпіскі не так проста. Медперсанал таксама мае магчымасць перакусіць у буфеце, у якім, дарэчы, ёсць і столікі для прыёму ежы.

Клопат аб хворых прасочваецца і ў тым, што, калі яны не паспелі захапіць з дому неабходных санітарна-гігіенічных сродкаў, ім прадастаўлена магчымасць набыць іх у буфеце, дзе прысутнічае цэлая група тавараў названага прызначэння.

У гандлёвую кропку час ад часу заглядаюць жыхары бліжэйшых дамоў, ваеннаслужачыя і проста прахожыя, але асноўны састаў — пацыенты і работнікі бальніцы. Прадавец Наталля Козік адзначае, што тавары на паліцах і ў халадзільніках доўга не затрымліваюцца, і цалкам задаволена сваімі пакупнікамі: калі апетыт добры — значыць, чалавек ідзе на папраўку.

Последние новости

Власть

Лукашенко назвал «Один район — один проект» лакмусовой бумажкой работы руководителей регионов

17 февраля 2026
Читать новость
Власть

«Основа дальнейшей результативности». Лукашенко обозначил «мгновенные» задачи для правительства

17 февраля 2026
Читать новость
Профилактика

О подготовке к работе в период прохождения весеннего паводка

17 февраля 2026
Читать новость
Происшествия

Житель Осиповичей погиб во время рыбалки на Вилейском водохранилище

17 февраля 2026
Читать новость
Культура

Прыцягальна! Карэспандэнт «АК» пагутарыла з загадчыкам раённага цэнтра народных рамёстваў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Аляксандрай Ткачовай

17 февраля 2026
Читать новость
Общество

Живая память: как в Осиповичах отметили День памяти воинов-интернационалистов

17 февраля 2026
Читать новость

Рекомендуем