Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

— Знаёмы ўзяў у мяне ў доўг 350 рублёў і абяцаў аддаць праз тры месяцы. Маецца распіска. Аднак праз гэты час грошы ён так і не вярнуў, спасылаючыся на цяжкае матэрыяльнае становішча. Што мне рабіць?
Аляксандр С.
Участковы інспектар Валянцін Цыбліенка:
— У першую чаргу, трэба звярнуцца на лінію 102 або да ўчастковага інспектара, напісаць заяву. Супрацоўнікі РАУС правядуць адпаведную праверку, па выніках якой вы зможаце звярнуцца ў суд для пачатку разбору ў парадку грамадзянскай вытворчасці, бо ў дзеяннях даўжніка адсутнічаюць прыкметы правапарушэння, а ўгледжваюцца грамадзянска-прававыя адносіны.