Пытанне — адказ

Пытанне — адказ

У рэдакцыю звярнуўся аграном са шматгадовым стажам Сцяпан Самсонік. Земляка хвалюе, што дрэвы, на якіх паразітуе амяла, засыхаюць. Ці праводзяцца тэхнічныя мерапрыемствы па яе выдаленні? Пытанне адрасавалі начальніку райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргею Рогалю:

— Высмоктваючы мінеральныя рэчывы і ваду, амяла наносіць непапраўную шкоду дрэву. Спачатку паступова ўсыхае галінка, на якой размясцілася расліна, а з часам гіне і ўсё дрэва. Аднак амяла не аднесена да ліку відаў, колькасць і распаўсюджванне якіх падлягае рэгуляванню, не з’яўляецца чужародным. Больш таго, амяла прадстаўлена ў флоры Беларусі двума відамі, адзін з якіх — амяла аўстрыйская — занесены ў Чырвоную кнігу краіны, другі — амяла белая — з’яўляецца лекавай раслінай.

Амяла белая распаўсюджана ў асноўным на таполях, якія дасягнулі сталага ўзросту і ўжо вельмі аслабленыя. Пазбавіцца праблемы можна санітарнай абрэзкай ці своечасовай заменай старых дрэў у вулічных і прыдарожных пасадках.

Ад рэдакцыі. Тэма абрэзкі дрэў разглядалася на старонках раёнкі (гл. № 12 ад 12.03.2024 г. «Не ўсе расліны на карысць»).

Последние новости

Год белорусской женщины

Адзначым тых, хто сваёй працай, мудрасцю і імпэтам унёс істотны ўклад у развіццё і росквіт Асіповічаў

1 августа 2026
Читать новость
Общество

Разам з жыхарамі Асіповічаў разважалі аб тым, якім можа быць наш райцэнтр праз 10, 20, а то і 60 гадоў

1 августа 2026
Читать новость
Общество

Напярэдадні Дня горада пацікавіліся ў розных прадпрыемстваў і арганізацый, з якімі вынікамі яны сустракаюць свята роднага населенага пункта

1 августа 2026
Читать новость
Общество

Новинку сувенирной продукции с видами города придумал осиповчанин Дмитрий Сугако и реализовал ее совместно с принтсервисом «Агрэст»

1 августа 2026
Читать новость
Власть

Уникальная и по-настоящему народная церемония. Лукашенко вручил госнаграды в ОАО «Савушкин продукт»

31 июля 2026
Читать новость
Власть

«Сохраним — будем дальше жить и процветать». Лукашенко назвал колоссальные ценности для белорусов

31 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем