Своеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй правялі на палігоне “Асіповіцкі”

Своеасаблівы дзень адкрытых дзвярэй правялі на палігоне “Асіповіцкі”

Будні ваеннаслужачых Асіповіцкага гарнізона — гэта не толькі плац, заняткі і работа з баявой тэхнікай, але і ўзаемадзеянне з мясцовым насельніцтвам. І адна з папулярных форм апошняга — дні адкрытых дзвярэй.

Падобнае мерапрыемства арганізавалі і ў пятніцу на палігоне “Асіповіцкі”. На сустрэчу з ракетчыкамі і артылерыстамі завітала больш за паўтысячы дзяцей і падлеткаў з розных куткоў Беларусі: школьнікі, сувораўцы, кадэты і курсанты ваенна-патрыятычных клубаў і класаў. Удзел у мерапрыемстве прынялі начальнік ракетных войск і артылерыі Узброеных Сіл краіны палкоўнік Руслан Чэхаў, старшыні Асіповіцкага райвыканкама Канстанцін Жыгуцкі і райсавета дэпутатаў Уладзімір Рыжанкоў.

Ваеннаслужачыя Асіповіцкага гарнізона, а таксама часцей Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання прадэманстравалі гасцям баявую тэхніку і ўзбраенне, экіпіроўку ракетных войск і артылерыі. Натуральна, на машыны можна было залезці, а стралковую зброю патрымаць у руках. На гэтай жа пляцоўцы прадстаўнікі Ваеннай акадэміі прэзентавалі сваю ўстанову, расказалі пра магчымасці паступлення і ўмовы навучання. Але ж найбольш чаканым відовішчам стала, зразумела, блізкае знаёмства з узбраеннем артылерыстаў і ракетчыкаў. Гледачам расказалі пра гісторыю і тэхнічныя характарыстыкі, а таксама наглядна прадэманстравалі баявыя магчымасці самаходных артылерыйскіх установак “Гіяцынт”, “Акацыя”, “Гваздзіка”, гаўбіц “Мста-Б”, 120-мм мінамёта “Сані”. Пасля — перарыў на кашу і чай з палявой кухні. Апошні этап маштабнага мерапрыемства запатрабаваў пераезду на ўскраіну палігона каля аг. Пратасевічы. Менавіта там прайшла вогненная кульмінацыя ўсёй дзеі — “паказальнае выступленне” рэактыўных сістэм залпавага агню “Град” і “Ураган”.

— Аб’ядналі два важныя мерапрыемствы, — адзначыў палкоўнік Руслан Чэхаў. — У рэспубліцы адзначаецца дзень спаленых вёсак — мы шануем памяць загінулых ад дзеянняў фашыстаў. І ў гэты ж дзень паказваем нашаму падрастаючаму пакаленню, што ёсць такі род войскаў — ракетныя войскі і артылерыя. Увогуле, гэта мерапрыемства патрыятычнага выхавання, накіраванае на тое, каб даць разуменне маладому пакаленню, што такое Узброеныя Сілы, для чаго яны патрэбны. Дэманструем, што РВіА — гэта цікава, ні ў якім разе не страшна, што можна праходзіць і тэрміновую службу, і атрымаць ваенную адукацыю, і займаць афіцэрскія пасады.

Дарэчы, дзень адкрытых дзвярэй на “Асіповіцкім” правялі падчас лагернага збору з артылерыйскімі і ракетнымі падраздзяленнямі Паўночна-Заходняга камандавання. Ваеннаслужачыя павышаюць палявую вывучку і зладжанасць, навучаюцца прафесійным навыкам і ўменням, неабходным у баявых умовах, з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі і іншых сучасных узброеных канфліктаў.

— Шырока выкарыстоўваюцца найноўшыя сродкі сувязі, сучасныя гаджэты. На новы ўзровень выйшла і выкарыстанне сродкаў разведкі — у першую чаргу гэта беспілотнікі самалётнага тыпу і квадракоптары. Днямі на базе 51 абр мы ўпершыню адпрацавалі паражэнне цэлі высокадакладным боепрыпасам «Краснаполь» з выкарыстаннем цэлеўказання ад БПЛА «Арлан-30». Для нашых Узброеных Сіл гэта першы падобны вопыт, і ён вельмі ўдалы, — расказаў палкоўнік Чэхаў. — Сустрэча ж з моладдзю не толькі не перашкодзіла ваенным, але, наадварот, падтрымала іх баявы дух, у чарговы раз дала магчымасць адчуць значнасць сваёй дзейнасці. Цікава было  ўсім — і падлеткам, і ваеннаслужачым. Для апошніх гэта стала яшчэ і значнай эмацыянальнай падтрымкай. Так што вынік дня адкрытых дзвярэй выдатны!

Последние новости

Власть

Уникальная и по-настоящему народная церемония. Лукашенко вручил госнаграды в ОАО «Савушкин продукт»

31 июля 2026
Читать новость
Власть

«Сохраним — будем дальше жить и процветать». Лукашенко назвал колоссальные ценности для белорусов

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Осиповичи отметят 154-летие. Этот день для жителей и гостей города будет насыщенным и интересным. Выбирайте то, что по душе, или успейте посетить всё!

31 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Первого в районе водителя-тысячника чествовали в среду

31 июля 2026
Читать новость
Профилактика

«Пристегнись к безопасности!» – под таким девизом 31 июля на территории Могилевской области проходит Единый день безопасности дорожного движения, направленный на пропаганду использования средств пассивной безопасности

31 июля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 31 июля

31 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем