Калі поле натхняе

Калі поле натхняе

Шмат клопатаў зараз у аграрыяў: распачалася актыўная фаза вясновых палявых работ. У гаспадарках раёна вядзецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу і непасрэдна сама сяўба, у тым ліку шматгадовых траў, уносяцца мінеральныя ўдабрэнні і арганіка, вядуцца работы па закрыцці вільгаці, ідзе падкормка азімых азотам. Да кожнага поля індывідуальны падыход, які залежыць і ад стану глебы, і ад таго, насенне якой культуры прыме зямля.

Ужо шмат гадоў Анатоль Крот — галоўны сейбіт у ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. Вось і сёлета 200 гектараў яравога збожжавага кліну даручана пасеяць менавіта яму. І ў тым, што на трактары “Беларус-3522” працуе пераважна гэты трактарыст-машыніст, ёсць свае плюсы: тэхніка ў адных руках заўсёды функцыянуе больш спраўна. Трактар выйшаў у поле шосты сезон, а вось сеялка RABE Mega Seed служыць ужо з 2007 года. На той час гэта быў увогуле найсучаснейшы агрэгат. І зараз такіх у нашым раёне ўсяго два. Сеялка спраўная — таксама немалая заслуга Анатоля Уладзіміравіча.

— Настрой добры, — дзеліцца механізатар, якога засталі на 38-гектарным полі “Астроўкі”, — і без адпаведнага запалу сеяць нельга. Толькі са станоўчымі думкамі! Калі хочаце, любая справа патрабуе свайго натхнення.

— Хоць асноўнай у нас была сяўба азімых — 670 гектараў, аднак не менш адказны перыяд і зараз, — дзеліцца галоўны аграном гаспадаркі Ганна Даманеўская. — Прэвалюючая яравая збожжавая культура ў нас ячмень — яго будзе 160 гектараў, 40 зойме авёс. Калі прыйдзе час, пасеем яшчэ 720 гектараў кукурузы. Надвор’е, у прынцыпе, стаіць спрыяльнае і дазваляе правесці сяўбу ў аптымальныя тэрміны. Стараемся выконваць усе агратэхнічныя патрабаванні, каб атрымаць добры ўраджай. Тэхніка слухаецца, механізатар вопытны. Так што, думаю, збожжа ўродзіць добра.

Няхай так і будзе!

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость