МАЛАЙЦЫ!
Больш за 1,5 мільёна вагонаў прайшло летась праз ПТА нашага вагоннага дэпо — а значыць, планавае заданне было перавыканана. Усяго за год тут правялі бягучы адчэпачны рамонт 18,5 тыс. вагонаў, пад пагрузку паставілі каля 183,6 тысяч. Удалося павялічыць і аб’ём эксплуатацыйнай работы.
Карацей, за вытворчыя паказчыкі калектыву прадпрыемства ні на ёту не сорамна.
