Пачэсная ўзнагарода

Пачэсная ўзнагарода

У сталіцы намесніку дырэктара УКП ЖКГ па кадрах, ідэалогіі і сацыяльных пытаннях Галіне Назаровіч быў уручаны нагрудны знак “Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі”.

Ва УКП ЖКГ Галіна Іванаўна працуе ўжо два дзясяткі гадоў. Няма тых пытанняў, якія б абмінулі поле яе ўвагі. Яна ажыццяўляе ідэалагічную работу на прадпрыемстве, якая ўключае шмат розных напрамкаў і ў цэлым накіравана на падтрыманне пазітыўнага мікраклімату ў калектыве. Сочыць за захаваннем працоўнай дысцыпліны, узаемадзейнічае са сродкамі масавай інфармацыі, грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі. Клапоціцца пра замацаванне высокакваліфікаваных спецыялістаў, у працэсе цеснага ўзаемадзеяння з працоўным калектывам настройвае перспектыўных работнікаў на павышэнне прафесійнага майстэрства і далейшы кар’ерны рост. Арганізоўвае адзіныя дні інфармавання, даносіць да ведама работнікаў новыя інструктыўныя матэрыялы. Менавіта намеснік дырэктара цікавіцца ўмовамі пражывання работнікаў, пры неабходнасці дапаможа вырашыць жыллёвую праблему. Яна заўсёды з калектывам: у час правядзення спартыўных спаборніцтваў ці турыстычных злётаў, канцэртаў мастацкай самадзейнасці або прафесійных конкурсаў.

Галіна Іванаўна — камунікабельны чалавек, у яе асабістым арсенале знойдзецца ключык да сэрца кожнага падначаленага, часам вельмі мудрагелісты. Кагосьці паўшчувае, іншых падтрымае, заўсёды выслухае, калі трэба — і падштурхне да рашучых дзеянняў, руху наперад. А яе абаяння, упэўненасці і энергіі хопіць на ўсіх.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость