Хроніка здарэнняў

Хроніка здарэнняў

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 171 правапарушэнне. Адміністрацыйную адказнасць панеслі два вадзіцелі, што рухаліся на забараняючы сігнал святлафора, па адным — за парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў і абгону, восем парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, 18 пешаходаў і веласіпедыстаў, два з якіх у стане алкагольнага ап’янення. Зарэгістравана пяць ДТЗ.

Увага! Па 24 сакавіка на тэрыторыі вобласці праходзіць дэкада бяспекі дарожнага руху, накіраваная на папярэджанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, а таксама наездаў на ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху; па 26 чысло — рэспубліканская прафілактычная акцыя “Рух па правілах!” у мэтах прафілактыкі ДТЗ з удзелам веласіпедыстаў і асоб, якія перасоўваюцца на сродках персанальнай мабільнасці.

Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлена па адным чалавеку, што здзейсніў дробныя хуліганства і крадзеж, два — парушылі ПДР.

РАНС нагадвае: грамадзяне абавязаны ўтрымліваць у спраўным стане ўстаноўленыя ў жылых памяшканнях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а таксама прылады вываду сігналу аб спрацоўванні на фасад будынка. Невыкананне патрабавання цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з ч. 7 арт. 24.36 КаАП краіны — накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь.

Увага! 21 сакавіка будзе праводзіцца праверка сістэмы апавяшчэння. Магчыма ўключэнне гукавых сірэн і правядзенне sms-рассылкі. Просім захоўваць спакой, ніякіх дзеянняў рабіць не трэба.

ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл рыбалоўства і захоўванне забароненых прылад лоўлі.

Последние новости

Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Пра вопыт, давер, дапамогу

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Куда деть строительный мусор

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

46 гадоў працуе ў ПМК № 95 “Вадбуд” Сяргей Русачкоў

25 апреля 2026
Читать новость