Напрыканцы мінулага тыдня ў жывёлаводаў прайшоў семінар-вучоба па тэхналагічных аспектах захаванасці і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы

Напрыканцы мінулага тыдня ў жывёлаводаў прайшоў семінар-вучоба па тэхналагічных аспектах захаванасці і вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы

У кожнай галіне ёсць свае найважнейшыя фактары, ад якіх цалкам залежыць вынік работы. Напрыклад, у жывёлагадоўлі — захаванасць маладняку. Месцам правядзення дэманстрацыі дасягненняў і абмену вопытам у гэтай важнай справе быў выбраны малочнатаварны комплекс “Свіслач” ААТ “Вязаўніца-Агра”. Пагутарыць з загадчыкамі ферм гаспадарак раёна, ветурачамі, заатэхнікамі, цялятніцамі і іншымі спецыялістамі сюды прыехалі намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Цыркуноў і намеснік дырэктара абласной ветэрынарнай лабараторыі Міхаіл Лусцянкоў.

Спачатку семінар нагадваў своеасаблівы экзамен для ветурачоў. Госці цікавіліся схемай вакцынацыі, падрабязна разгледзелі жыццёвы цыкл цялят і тэхналагічныя моманты догляду за імі ад самага нараджэння. Асаблівую ўвагу звярнулі на найбольш распаўсюджаныя хваробы, якія сустракаюцца часцей за іншыя. Разгледзелі схему лячэння, магчымыя варыянты аператыўнага рэагавання для вырашэння праблемы, метады дыягностыкі не толькі ў сценах лабараторыі, але і “на месцы”, калі дзейнічаць трэба неадкладна.

Таксама прысутным было прадстаўлена сучаснае тэхналагічнае абсталяванне для выпойвання цялят, узважвання і транспарціроўкі, іншае.

Намеснік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Алена Кадуш адзначыла, што вырашэнне пытання з непрадукцыйным выбыццём жывёлы, падзяжом немагчыма без захавання работнікамі тэхналагічнай дысцыпліны.

Андрэй Цыркуноў таксама закрануў хвалюючую тэму — аплату працы. Вядома, што работа на ферме даволі цяжкая і ненармаваная, таму чалавека неабходна зацікавіць, каб ён добрасумленна выконваў свае абавязкі, а часам мог замяніць іншага спецыяліста. Нагрузка на цялятніцу ў сярэднім па фермах раёна выходзіць больш за 70 галоў, а месцамі дасягае і сотні. Дэфіцыт ёсць і ў ветурачах, і заатэхніках. Таму Андрэй Пятровіч патрабаваў узяць на кантроль гэта пытанне.

Сустрэча прайшла з карысцю для ўдзельнікаў. Жадаючыя задавалі пытанні гасцям і атрымлівалі змястоўныя адказы, а таксама паспрабавалі прымяніць некаторыя веды на практыцы.

Последние новости

Власть

Лукашенко встретился с лидером КПРФ Зюгановым

10 августа 2026
Читать новость
Происшествия

За неделю на дорогах Осиповичского района пресечено 170 нарушений ПДД

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Свята вёскі прайшло ў Шэйпічах

10 августа 2026
Читать новость
История

Вёска Асавок размяшчаецца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад райцэнтра і кіламетры за тры-чатыры ад Каменіч

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Комфортное лето продолжается. Синоптики рассказали, какой будет погода во второй декаде августа в Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Эксперт-зумер о том, как прошел первый рабочий год, и о преимуществах работы в Осиповичском районе

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем