У раёне працягваецца рэалізацыя шэрагу значных інвестыцыйных праектаў. Адзін з самых маштабных — у філіяле “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”

У раёне працягваецца рэалізацыя шэрагу значных інвестыцыйных праектаў. Адзін з самых маштабных — у філіяле “Ялізава” ААТ “Гродзенскі шклозавод”

На прадпрыемстве ствараецца новы напрамак дзейнасці і праходзіць рэканструкцыя былой кампрэсарнай   № 2 пад вытворчы ўчастак падрыхтоўкі і сартавання шклабою. На рэалізацыю гэтага праекта прадугледжаны інвестыцыі ў памеры больш за  12 мільёнаў рублёў.

— Пасля завяршэння будаўнічых работ, якое запланавана на канец красавіка, філіял папоўніцца лініяй па падрыхтоўцы і ачыстцы шклабою магутнасцю 50 тысяч тон другаснай сыраівны ў год, — расказвае дырэктар Алег Гербач. — Разнастайную шклатару мы станем збіраць у нарыхтоўчых кампаніях па ўсёй Беларусі, ачышчаць, змяльчаць, выдаляць метал і немагнітныя прымесі. Далей — аптычная сепарацыя: раздзяленне шкла па колеры — бясколернае, зялёнае і карычневае. Вынікам такога працэсу стане чысты шклабой, які будзе выкарыстоўвацца для вырабу прадукцыі. Запуск лініі дазволіць пашырыць долю другаснай сыравіны ў вытворчасці шклатары, паменшыць сабекошт прадукцыі і станоўча адаб’ецца на экалогіі. Таксама будзе створана 26 новых рабочых месцаў.

Акрамя лініі падрыхтоўкі і сартавання, вытворчы ўчастак уключыць у сябе склад з пляцоўкамі для сыравіны і гатовай прадукцыі, новыя пад’язныя шляхі і ветку чыгункі.

— Асаблівасцю аснашчэння новага   ўчастка стане поўная замена крыніц пастаўкі абсталявання, — працягвае Алег Васільевіч. — Калі раней яго набывалі ў краінах Еўрасаюза, то зараз наладжана супрацоўніцтва з расійскімі спецыялізаванымі кампаніямі. Іх прадукцыя не саступае еўрапейскай па якасці, а кошт у разы ніжэйшы.

Увогуле дадзены праект можна назваць унікальным па тэмпах рэалізацыі: з моманту прыняцця рашэння і да яго ўвасаблення спатрэбілася крыху больш за год. За гэты час былі знойдзены крыніцы фінансавання, складзена праектна-каштарысная дакументацыя, вызначаны генпадрадчык і амаль завершана будаўніцтва.

— У планах пасля ўвядзення лініі ў эксплуатацыю — яе бесперабойная работа, — дзеліцца дырэктар. — А паколькі лінія будзе рыхтаваць зялёны і карычневы шклабой, які мы раней не выкарыстоўвалі, то зоймемся пошукам пакупнікоў на новыя віды прадукцыі, што прынясе філіялу дадатковы прыбытак.

Последние новости

Власть

Лукашенко встретился с лидером КПРФ Зюгановым

10 августа 2026
Читать новость
Происшествия

За неделю на дорогах Осиповичского района пресечено 170 нарушений ПДД

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Свята вёскі прайшло ў Шэйпічах

10 августа 2026
Читать новость
История

Вёска Асавок размяшчаецца ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад райцэнтра і кіламетры за тры-чатыры ад Каменіч

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Комфортное лето продолжается. Синоптики рассказали, какой будет погода во второй декаде августа в Беларуси

10 августа 2026
Читать новость
Общество

Эксперт-зумер о том, как прошел первый рабочий год, и о преимуществах работы в Осиповичском районе

10 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем