Моладзі сярод мноства прафесій часам цяжка бывае зарыентавацца і выбраць патрэбную

Моладзі сярод мноства прафесій часам цяжка бывае зарыентавацца і выбраць патрэбную

Такая праблема паўстала нейкі час таму і перад крычаўлянінам Дзмітрыем Кавалёвым, а таксама Данілам Фесюном з Гомеля.

Хлопцы тады яшчэ былі не знаёмыя паміж сабой, і кожны ішоў сваім шляхам, але абодва сталі  аглядчыкамі-рамонтнікамі вагонаў. Дзмітрый узгадвае, што яшчэ дашкольнікам, праходзячы неяк з матуляй па пероне вакзала, сказаў: “Тут я хачу працаваць”. І хоць пра чыгунку ён  амаль нічога не ведаў, але з цікавасцю сачыў за магутнымі цеплавозамі і доўгімі саставамі, якія праплывалі праз станцыю. Работа на стальной магістралі здавалася малому надзвычай рамантычнай. А праз гады мара ператварылася ў жыццё, і выпускнік школы Дзмітрый Кавалёў стаў навучэнцам Гомельскага чыгуначнага каледжа. Даніла Фесюн таксама вучыўся ў гэтай установе. Па размеркаванні хлопцы трапілі ў Асіповіцкае вагоннае дэпо.

Свет платформ, колаў, аўтасчэпкі

У змену каля грузавых цягнікоў, што прыбываюць на станцыю, завіхаецца паўтара дзясятка   аглядчыкаў-рамонтнікаў. Здараецца, што з інтэрвалам у дзесяць хвілін сюды прыязджае тры-чатыры цягнікі, вагоны якіх трэба тэрмінова праверыць, выявіць няспраўнасці, калі такія ёсць, перадаць даныя аператару, каб пасля хутка вырашыць пытанне рамонту: дробны ажыццяўляецца тут жа, пры неабходнасці больш складанага вагон адпраўляецца ў пункт адчэпачнага рамонту.

Дзмітрыю і Данілу іх справа здаецца надзвычай захапляльнай, бо магутныя шматметровыя цягнікі, нібы дзіцячыя машынкі, падуладныя іх рукам, ведам і ўменням. Па два аглядчыкі-рамонтнікі з галавы і хваста цягніка рухаюцца насустрач, правяраючы тэхнічны стан вагонаў, адначасова ліквідуюць дэфекты, падцягваюць гайкі, краны.

У іх распараджэнні малаткі, шаблоны для вымярэння дэфектаў паверхні катання колавых пар і аўтасчэпачнага ўстройства, ключы, лінейка, лупа — быццам бы і простыя інструменты, але яны дазваляюць заўважыць нават самы нязначны дэфект, у тым ліку і ў цяжкадаступным месцы.

Дарэчы, у складзе чыгуначных саставаў, з якімі яны маюць справу, каля дзясятка відаў вагонаў розных мадыфікацый, канструкцыю кожнага трэба дасканала ведаць, каб трымаць пад кантролем усе параметры. А іх нямала. Стан вагонаў чыгуначнікі нярэдка вызначаюць візуальна і на слых. Бывае, што, яшчэ сустракаючы састаў, аглядчык заўважае адчыненыя дзверы ці накрыўку зліўнога прыбора, чуе бразгатанне і па яго танальнасці вызначае, дзе шукаць прычыну. А ўжо ў ходзе агляду знаходзяць няспраўнасці рэсорнага падвешвання, кузава, колавых пар, тармазоў.

Калі працоўнае месца даспадобы

У Асіповіцкім вагонным дэпо сустрэлі маладых спецыялістаў прыветліва. Прадаставілі месца пражывання. А вопытныя настаўнікі Андрэй Кавалькоў і Андрэй Рабічэнка хутка ўвялі іх у сутнасць справы, першы час падстрахоўвалі, заўсёды давалі слушныя парады, па-бацькоўску падбадзёрвалі. Можа дзякуючы разуменню настаўнікаў, добразычлівасці калег, адкрытасці кіраўніцтва хлопцы вырашылі застацца на прадпрыемстве. Нават паступілі ў БелДУТ, каб атрымаць вышэйшую адукацыю па сваёй спецыяльнасці і працягваць развівацца ў выбранай прафесіі.

Цэняць рабяты і тое, што з калегамі ў іх не толькі вытворчыя стасункі: яны сустракаюцца і за межамі прадпрыемства, ез-дзяць на турзлёты, удзельнічаюць у спартыўных мерапрыемствах, рабоце БРСМ. Словам, яны ўпэўнены, што знайшлі сваё месца ў жыцці. І яно годнае.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем