І песні, і кветкі, і вясна

І песні, і кветкі, і вясна

Гэты тыдзень напоўнены пазітывам і прыемнымі клопатамі не толькі ў прадстаўніц прыгожага полу. Эмацыянальнымі перадсвяточныя дні выдаліся і для вядомага сярод землякоў самадзейнага артыста Аляксандра Матвеёнка: учора адбылася яго канцэртная праграма “Ад сэрца да сэрца”. Сольнік — гэта заўсёды адказна, тым больш на такую шырокую аўдыторыю, якую змяшчае ГЦК “Равеснік”, — амаль паўтысячы чалавек.

З Аляксандрам сустрэліся перад канцэртам.

— Крыху хвалююся, — прызнаўся спявак. — Хоць выступаў на сцэне ўжо безліч разоў. Проста задача вельмі сур’ёзная — стварыць асаблівую атмасферу і святочны настрой.

На сцэне Аляксандр ужо даўно, з 2010 года. Спачатку выступаў у сваёй арганізацыі, а працуе ён слесарам газавыкарыстоўваючага абсталявання ў мясцовым падраздзяленні РУП “Магілёўаблгаз”, пазней запрасілі ў народны ансамбль народнай песні і музыкі “Сузор’е” Пратасевіцкага СДК. Розныя мерапрыемствы, сцэны, песні. Адно нязменнае: заўсёды поўная аддача перад гледачом. І вось якраз гэтую ўзаемасувязь, абмен энергіяй з залай Матвеёнак і лічыць вялікай каштоўнасцю. Рэпертуар разнастайны. З задавальненнем выконвае песні Аляксандра Ціхановіча і Ядвігі Паплаўскай, Стаса Міхайлава, Аляксея Рома, ансамбляў “Бяседа”, “Сябры”. Спяваць на роднай мове — асаблівая асалода.

— Жыццё шматграннае. І я рады, што магу расквечваць яго сваімі песнямі, — кажа Аляксандр. — Жадаю ўсім жанчынам напярэдадні свята натхнення, радасных момантаў і вясны — на вуліцы і ў душы.

Последние новости

Общество

Пералік дзяржаўнай дапамогі

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Оплата ЖКХ

30 октября 2026
Читать новость
Общество

В Каранском лесничестве высадили молодой лес

30 октября 2026
Читать новость
Общество

Глубинка с большим потенциалом

30 октября 2026
Читать новость
Культура

Общая память

30 октября 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Осиповчанки взяли бронзу в Картахене и Париже

30 октября 2026
Читать новость

Рекомендуем