Вядомую скульптурную кампазіцыю “Сям’я” плануецца перамясціць у гарадскі парк

Вядомую скульптурную кампазіцыю “Сям’я” плануецца перамясціць у гарадскі парк

Складаемых у гістарычнай матрыцы любога горада заўсёды нямала. Гэта арганізацыя самога жыцця, вуліцы і мікрараёны, прадпрыемствы, людзі і іх прыярытэты. І, канечне, месцы, якія дарагія многім жыхарам. Адным з такіх цікавых і прывабных аб’ектаў у Асіповічах стала скульптурная кампазіцыя “Сям’я”, устаноўленая ў 1977 годзе ў паркавай зоне каля кардонна-руберойдавага завода імя XXV з’езда КПСС. Дарэчы, па выніках работы за 1977 год прадпрыемства было занесена на Усесаюзную Дошку гонару і ВДНГ з прысваеннем звання “завод высокай культуры”.

На той час на горадаўтваральным прадпрыемстве працавала каля паўтары тысячы асіпаўчан. Рэдка можна было сустрэць  сям’ю, якая б не мела дачынення да гэтай вытворчасці. А яшчэ тады, як і зараз, папулярнымі былі ідэі ўмацавання інстытута сям’і і павагі да працоўных дынастый. Таму і вырашана было на прадпрыемстве правесці тэматычны конкурс на стварэнне малых архітэктурных форм, увасабляючых гэтыя ідэі. А пераможцай якраз і стала “Сям’я”.

Як расказаў раёнцы ветэран КРЗ, ААТ “Дах” Анатоль Бабанскі, які адпрацаваў на заводзе амаль 40 гадоў і на працягу паўтара дзясятка ўзначальваў яго, лепшай была прызнана работа канструктарскага бюро завода. Магчыма, да распрацоўкі эскіза меў дачыненне вядомы творца Эдгар Каган, які на той час быў на КРЗ старшым інжынерам па тэхнічнай эстэтыцы. Згодна з пашпартам аб’екта, скульптарам значыцца Фёдараў. Больш дакладных звестак пра яго няма, але не выключана, што гэта той самы знакаміты савецкі і расійскі скульптар Уладзімір Аляксеевіч Фёдараў. Кампазіцыя задумвалася ў тандэме з фантанам — ад такога спалучэння эфект узмацняўся. Як адзначыў ветэран працы, былы інжынер КРЗ Віктар Пятрунін, басейн фантана працаўнікі завода рабілі самі, гэтым займаўся рамонтна-будаўнічы цэх, а сіламі рамонтна-механічнага манціравалі кампазіцыю. А вось выраблялася яна ў Мінску на спецыялізаваным прадпрыемстве.

Нядаўна кіраўніцтвам ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНІКОЛЬ” было прынята рашэнне даць другое жыццё скульптурнай кампазіцыі — перадаць “Сям’ю” ў камунальную маёмасць і перамясціць яе ў больш люднае месца, каб скульптура напамінала маладыя гады тым, хто некалі працаваў на КРЗ. Ну і, зразумела, каб яна стала своеасаблівым падарункам усім асіпаўчанам у гонар 100-годдзя стварэння раёна.

Зараз аб’ектам займаецца УКП ЖКГ. Дырэктар камунальнага прадпрыемства Дзмітрый Кулакоўскі паведаміў, што на сёння “Сям’я” ўжо дэманціравана, знаходзіцца на адной з баз прадпрыемства, дзе вядуцца работы па яе аднаўленні і рэстаўрацыі. Пры выбары месца, дзе найбольш мэтазгодна ўстанавіць кампазіцыю, новай кропкай яе дыслакацыі вызначаны вадаём у гарадскім парку: тут асіпаўчане любяць адпачываць. Як і было калісьці за-думана, сямейны карабель, а кампазіцыя па знешнім выглядзе сапраўды нагадвае лодку, будзе на плыву. Устаноўка артаб’екта “Сям’я” чакаецца да Дня Незалежнасці.

Последние новости

Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Осиповичский район: летом в трудовых проектах планируется задействовать 320 молодых людей

19 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 19 июня для всех знаков Зодиака

19 июня 2026
Читать новость
Власть

Президент поддержал предложения по корректировке плана строительства и развития ВС до 2030 года

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко о важности подготовки офицеров: служить не ради «квартиры и кухни», а чтобы Родину защищать

18 июня 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко поручил запретить поездки за рубеж детских групп без госнадзора и разрешения

18 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем