Хроника происшествий в Осиповичском районе за минувшую неделю

Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 222 правапарушэнні. Адміністрацыйную адказнасць панеслі бяспраўнік; дзевяць парушальнікаў правіл перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, тры — абгону, тры вадзіцелі, якія рухаліся на забараняючы сігнал святлафора; 20 пешаходаў і веласіпедыстаў, з якіх адзін у нецвярозым стане.
Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: па 1 сакавіка на тэрыторыі вобласці праходзіць прафілактычная акцыя “Дзіця — галоўны пасажыр!”. Пры перавозцы юных пасажыраў абавязкова выкарыстоўвайце ўтрымліваючыя прылады, звяртайце асаблівую ўвагу на дзяцей, якія знаходзяцца паблізу дарогі.
Аддзелам Дэпартамента аховы выяўлены тры правапарушальнікі: адзін здзейсніў дробны крадзеж, другі з’яўляўся ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы, трэці парушыў ПДР.
ІАЖіРС складзена па тры адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл палявання і па фактах захавання забароненых прылад лоўлі, адзін — за парушэнне правіл рыбалоўства.