Асіповіцкую зямлю наведаў праўнук Дарагана

Асіповіцкую зямлю наведаў праўнук Дарагана

дарДнямі асіповіцкую зямлю зноў наведаў праўнук Осіпа Дарагана Андрэй, які жыве ў Стакгольме. Падданы Швецыі прывёз з сабой больш за 300 прадметаў быту, якія належалі яго продкам. Сярод рарытэтаў — сталовыя прыборы, дываны, пісьмовыя прылады, мэбля і іншыя. Фамільная калекцыя размесціцца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Дарэчы, Андрэй Дараган прапанаваў асабіста зрабіць эскізы для яе размяшчэння. У нашым горадзе гэта будзе яшчэ адна пастаянна дзейнічаючая экспазіцыя. Мяркуецца, што яе ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў наступным годзе.

А яшчэ, па словах нашчадка дваранскага роду, вядзецца карпатлівая работа па падрыхтоўцы наступнай партыі экспанатаў, якая будзе складацца з сямейных дакументаў. Пакуль што частка іх знаходзіцца ў розных гарадах свету — Вашынгтоне, Санкт-Пецярбургу, Маскве.

Ніна ВІКТОРЧЫК.

Последние новости

Общество

Истории переселенцев из Чернобыльской зоны

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 26 апреля

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Чернобыль 40 лет спустя: загрязненные территории: от восстановления к уверенному будущему

26 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як супрацьстаяць хатняму гвалту?

25 апреля 2026
Читать новость
Спорт и туризм

Международный Осиповичский марафон прошел 18 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Зачем спилили деревья

25 апреля 2026
Читать новость