Дарожныя клопаты на Асіповіччыне

Дарожныя клопаты на Асіповіччыне

Начальнік участка ўтрымання дарог філіяла КУПМагілёўаблдарбуд” — “ДРБУ 199” Міхаіл Новік гаворыць, што ў халодны час года самая папулярная тэлеперадача ў яго калегпрагноз надвор’я. І не дзіўна: менавіта ад пагодных умоў залежыць рабочы графік на прадпрыемстве. Падначаленыя Міхаіла непасрэдна займаюцца расчысткай і пасыпкай дарог раённага значэння і прыдарожнай тэрыторыі, а таксама іх будоўляй, рамонтам і г.д. Яны абслугоўваюць тэрыторыю ў 532 кіламетры, а наогул пад яго кіраўніцтвам знаходзяцца тры ўчасткі — 12 чалавек і 15 адзінак тэхнікі.

З прыходам зімы работы ў дарожнікаў прыбавілася. У апошнія дні выпала багата снегу, таму працуюць у рэжыме “нон-стоп”. Пачынаючы з пятніцы і на выхадных прыбрана не адна тона снегу і зрасходавана 150 тон супрацьгалалёднага матэрыялу. Сёлета прадпрыемства ўжо нарыхтавала каля 6.000 тон пескасолі — столькі звычайна за сезон расходуецца на нашых дарогах. Назапашванне сумесі яшчэ вядзецца: трэба зрабіць запас на надзвычайныя сітуацыі. Напрыклад, усе помняць мінулагоднюю снежную буру, якая на доўгі час паралізавала транспартны рух у краіне. Тады такая прадбачлівасць прыйшлася дарэчы.

Па магчымасці, прадпрыемства наладжвае работу ўласнымі сіламі — так дзешавей. Пясок прывозяць з уласнага кар’ера “Сасноўка”, на балансе знаходзіцца і асфальтавы завод. Аднак філіял не толькі эканоміць, але і сам зарабляе грошы. Для гэтага заключае дагаворы з іншымі арганізацыямі на добраўпарадкаванне тэрыторыі. У асноўным паслугамі ДРБУ карыстаюцца пры будаўніцтве ферм і дамоў. У гэтым годзе такіх работ было выканана на 14,5 мільярда рублёў. Дадатковы заробак дазваляе калектыву больш упэўнена трымацца на нагах, але ўсё роўна фінансаванне хацелася б бачыць лепшае. Новік, які працуе тут ужо больш за 20 гадоў і ведае пра дарогі літаральна ўсё, гаворыць, што раённыя ўжо парадкам паднасіліся, але новае пакрыццё каштуе вельмі дорага. Напрыклад, 2 кіламетры капрамонту дарогі ў напрамку Замошша — Лучыцы — Вялікая Гарожа абыдуцца дзяржаве ў 3,5 мільярда рублёў. Пакуль вялося грандыёзнае будаўніцтва дарог рэспубліканскага значэння, ДРБУ абыходзілася ў асноўным ямачным рамонтам і накладкай так званых карт. Меры, канечне, не зусім эфектыўныя, але ўсё ж лепш, чым нічога…

Пакуль “асфальтавыя” праблемы крыху адышлі — пра іх тут успомняць вясной. Цяпер на плечы работнікаў участка лягла іншая задача: зрабіць нашы шляхі бяспечнымі…

Тамара ГОРЛАЧ.

Последние новости

Актуальнае

Готовы ко всему: в Осиповичах прошли соревнования санитарных дружин

20 июня 2026
Читать новость
Общество

У Асіповічах, Ялізаве і Цэлі гэтым летам абнаўляюць двары, тратуары і дзіцячыя пляцоўкі

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Делегации стран СНГ, Европы, Азии и Латинской Америки приедут в Брест на форум «Великое наследие — общее будущее»

20 июня 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп на 20 июня для всех знаков Зодиака

20 июня 2026
Читать новость
Общество

В центре внимания — память: в Осиповичском районе продолжают восстанавливать имена погибших

19 июня 2026
Читать новость
Прямая линия

Прямая линия с председателем Осиповичского райисполкома

19 июня 2026
Читать новость

Рекомендуем