Лічаць сённяшні дзень асаблівым асіпаўчанкі Тамара і Ксенія Чаропкі

А што яго галоўнай падзеяй стане наведванне Будаўнічага ўчастка для галасавання №9, ведалі даўно: у планах матулі і дачкі было прыняць удзел у выбарах дэпутатаў.
Тамара Якаўлеўна, інжынер аддзела збыту Асіповіцкай міні-ЦЭЦ, пераканана, што кожны грамадзянін павінен рэалізаваць сваё выбарчае права. І яе пазіцыю Ксенія падтрымлівае. Толькі так, толькі разам за надзейную будучыню.