Ветліва сустракаюць выбаршчыкаў на Сацыялістычным участку для галасавання №3

І жадаючых прагаласаваць датэрмінова тут нямала. Вось і камандзір узвода в/ч 12180 Дзмітрый Кудрачоў вырашыў схадзіць загадзя — вядома, у вайскоўцаў выхадныя дні не гарантаваныя.
«У Асіповічах служу ўжо шосты год, — расказвае Дзмітрый. — Трапіў сюды на тэрміновую службу, потым вырашыў застацца. Горад падабаецца. Сам з Дрыбінскага раёна, так што Магілёўшчыну не пакінуў. Галасую за тое, каб Прыдняпроўскі край і далей паспяхова развіваўся. А ў гэтым якраз і дапамогуць у тым ліку людзі, якіх мы зараз выбіраем».