Яўгеній Карпаў, намеснік начальніка вагоннага дэпо па ідэалогіі, кадрах і сацыяльных пытаннях

— У адзіным дні галасавання самы важны для мяне момант — выбар дэпутатаў у раённы Савет, бо менавіта яны яднаюць дзяржаву і грамадства, могуць вызначыць шляхі вырашэння хвалюючых пытанняў. Удзельнічаючы ў выбарах, мы выбіраем чалавека, здольнага прадуктыўна трансліраваць народныя патрэбы на розных узроўнях. Прычына нежадання ўдзельнічаць у гэтай важнай для ўсіх падзеі мне бачыцца ў банальным няведанні і неразуменні абавязкаў дэпутацкага корпуса.