Отвечает участковый инспектор милиции

— Суседзі збіраюць у сваёй кватэры шумныя кампаніі, ужываюць з імі алкаголь, а потым госці і гаспадары бадзяюцца па пад’ездзе п’янымі. Якія меры прыняць?
Участковы інспектар Вадзім Казусёнак:
— Калі вы звернецеся на лінію 102 або да ўчастковага інспектара міліцыі (адзіны дзень прыёму — серада), пасля праверкі інфармацыі гэту кватэру паставяць на ўлік як памяшканне, якое выкарыстоўваецца для збору асоб, вядучых антыграмадскі лад жыцця. Потым гэта жыллё будзе пастаянная адпрацоўвацца з мэтай выдалення грамадзян, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення, і прыцягнення іх да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 19.3 КаАП краіны.