Была ў Асіповічах вежа — будзе кафэ

Была ў Асіповічах вежа — будзе кафэ

Пыталіся — адказваем

KONICA MINOLTA DIGITAL CAMERA— Старая воданапорная вежа каля чыгуначнага вакзала ўжо які год уяўляе сабой тыповы недабуд. Ці ёсць перспектывы заканчэння гэтага аб’екта? У што наогул яна павінна пераўтварыцца?

Сяргей Д., асіпаўчанін.

Адказ на гэтае сапраўды інтрыгуючае пытанне дае ўласнік будынка — дырэктар ПГУП “Панатрэйд” Наталля ПАХОМЕНКА:

— Пераўтварэнне непатрэбнай гораду воданапорнай вежы ў пункт грамадскага харчавання пачалося яшчэ ў 2006 годзе, аднак па шэрагу прычын, сярод якіх галоўная — неабходнасць вялікіх інвестыцый у больш прыярытэтныя накірункі дзейнасці, гэты аб’ект давялося закансерваваць. Аднак сёння фінансавых перашкод ужо няма, так што работы на прывакзальнай вежы будуць скончаны, відавочна, на працягу 2014 года.

У адпаведнасці з праектам рэканструкцыі вежа пераўтворыцца ў кафэ-більярдны клуб, дзе адначасова можна будзе абслугоўваць як мінімум 50 наведвальнікаў.

Паколькі новы забаўляльны цэнтр прывязаны да галоўнай вітрыны Асіповіч — чыгуначнага вакзала, у ім плануецца забяспечыць дастойны ўзровень знешняга афармлення, высокі стандарт сэрвісу і, зразумела, даць землякам ды гасцям горада магчымасць пакаштаваць эксклюзіўныя стравы. Але — ніякай экзотыкі, будзем арыентавацца выключна на традыцыйную беларускую кухню.

Прынамсі, назва для новага кафэ яшчэ не прыдумана, таму буду ўдзячная за ўсе трапныя падказкі.

Последние новости

Общество

Гороскоп на 19 сентября для всех знаков Зодиака

19 сентября 2026
Читать новость
Общество

Дзе купіць бульбу ў Асіповічах: цэны, гатункі і парады землякоў

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня народного единства прошли велопробег «Долг памяти» и церемония открытия восстановленного памятника «Партизаны»

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Абярэг ад жыццёвых нягод

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

В Осиповичах пройдет прямая линия с заместителем председателя райисполкома

18 сентября 2026
Читать новость
Общество

Приём граждан по вопросам труда и охраны труда пройдёт 22 сентября в Осиповичах

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем