Тут атрымліваюць веды

Тут атрымліваюць веды

Школа — гэта асаблівы мір, дзе свой парадак і свае жыхары, маленькія і дарослыя. А калі такая школа знаходзіцца ў аддаленым ад райцэнтра аграгарадку, гэты мір хутчэй нагадвае сям’ю.

Нягледзячы на тое што Каменіцкі комплекс быў ператвораны ў школу і дзіцячы садок, гаварыць пра іх паасобку нельга: усё ж такі цесна звязаны гэтыя дзве ўстановы паміж сабой.

Дзіцячы садок зараз наведвае 11 дзяцей. Сёлета гэта хлопчыкі і дзяўчынкі з розных сямей, аднак нярэдка тут сустракаюцца брацікі і сястрычкі, бо група рознаўзроставая. Дашкаляты асталяваліся ў адным крыле будынка, тады як першакласнікі размяшчаюцца ў другім. Такая арганізацыя дазваляе дзецям хутчэй адапціравацца да свайго новага статусу. Так кажучы, родныя сцены дапамагаюць.

У школе сёння навучаецца 59 хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта лічба амаль не змянялася апошнія дзесяць гадоў. Сёлета вылецяць у дарослае жыццё чатыры навучэнцы і столькі ж дзяцей упершыню сядуць за парты. Вядома, раней вучняў было значна больш, але час не стаіць на месцы і моладзь імкнецца ў горад. Таму для ўстановы адукацыі аграгарадка такая стабільнасць у колькасці навучэнцаў — нядрэнны паказчык.

Найбольш вучняў (дзесяць чалавек) займаецца ў дзявятым класе, а найменш (усяго дзве дзяўчынкі) — у шостым. Цікава і тое, што ў дзясятым класе навучаюцца толькі хлопцы. Раней іх было шэсць, аднак летась трое паступіла ў каледжы.

У атрыманні ведаў у вясковай школе ёсць свае перавагі. Напрыклад, калі ў класе мала дзяцей, на свавольствы няма часу. Вучні разумеюць, што тут яны як на далоні. Таму паспяховасць добрая. Праца ў такіх класах для педагога таксама мае сваю спецыфіку, якую, безумоўна, трэба ўлічваць. Узяць хаця б дадатковыя заданні. Іх неабходна падрыхтаваць больш, бо часу на прамыя зносіны з кожным вучнем у настаўніка дастаткова. Але ж маюцца і абмежаванні ў правядзенні некаторых форм урокаў, напрыклад групавая работа ў большасці класаў проста немагчыма. Дзяцей вучаць 18 спецыялістаў, палова з іх мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Некаторыя педагогі, у тым ліку дырэктар установы Алена Міхайлоўская, самі калісьці скончылі Каменіцкую школу. Настаўнік біялогіі Ала Шалыпіна была стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і падрыхтавала ўжо чатырох стыпендыятаў узгаданага фонду, прычым два з іх атрымалі гэта заахвочванне двойчы.

Творчыя работы настаўніка пачатковых класаў Таццяны Трыпуць на конкурсах заўсёды займаюць прызавыя месцы. Пано, карціны, статуэткі, зборныя канструкцыі і шпакоўні выкананы ў розных тэхніках, а прыродны матэрыял, які педагог выкарыстоўвае, настолькі разнастайны, што, гледзячы на работы, неабходна яшчэ і загадку разгадаць: з чаго зроблена такое хараство?

Таццяна Кушнярова таксама навучае пачатковыя класы. Яна даўно займаецца рукадзеллем. Раней  асвойвала вышыванне бісерам, потым майстрыла з атласных стужак упрыгожванні для валос і займалася фларыстыкай. Апошнія два гады аддае перавагу скрапбукінгу — аб’ёмнай кампазіцыі з паперы. Гэтаму навучае і школьнікаў. Аднайменны гурток наведваюць 13 дзяцей 12-17 гадоў. Дарэчы, занятак зацікавіў не толькі дзяўчынак, але і хлопцаў. Навучэнцы займаюцца вельмі ахвотна і нават просяць павялічыць колькасць гадзін, адведзеных на заняткі. Акрамя гэтага, настаўнік вядзе для малых гурток малявання.

Як і ў іншых раённых установах адукацыі, заняткі тут пачынаюцца ў дзевяць гадзін раніцы. Гэта зразумела, бо ў школе і садку навучаюцца дзеці з Градзянкі, Яноўкі і Асаўка. 22 хлопчыкаў і дзяўчынак прывозяць сюды на школьным аўтобусе. Пасля заняткаў дзеці не спяшаюцца дадому. Яны з задавальненнем наведваюць аб’яднанні па інтарэсах розных кірункаў. Найбольшай папулярнасцю карыстаюцца агульная фізічная падрыхтоўка і вышэйназваны скрапбукінг. Да таго ж у філіяле музычнай школы займаецца 29 школьнікаў. Двойчы ў месяц транспарт возіць навучэнцаў на заняткі ў басейн “Дэльфін” і адзін раз — у міні-цэнтр бяспекі сярэдняй школы № 3.

У кожнай установы адукацыі свая асаблівая атмасфера, якую адчуваеш адразу, пераступіўшы парог. І Каменіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа не выключэнне.

Последние новости

Власть

“Пришло время собирать камни, чтобы строить наш храм”. От чего Лукашенко защищал Беларусь на рубеже 2000-х

10 сентября 2025
Читать новость
Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах? Афиша кинотеатра «Родина»

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Педагоги на страже правопорядка. Руководство Осиповичского РОВД на днях чествовало педагогических работников, способствовавших раскрытию преступления и пресечению правонарушений

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Захаваць назапашанае. У бягучым годзе па дзяржзаказе Асіповіцкаму вытворчаму ўчастку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” неабходна закласці на захоўванне 29 780 тон зерня

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Как насчет грибалки? Экофестиваль “Тихая охота” пройдет на Осиповичской земле 13-14 сентября

10 сентября 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 10 сентября для всех знаков зодиака

10 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем