Асіповічы: хроніка здарэнняў (10/12/2013)

Асіповічы: хроніка здарэнняў (10/12/2013)

РАУС

З 2 па 8 снежня зарэгістраваны 1 крадзеж. Спынены пошук двух грамадзян у сувязі з устанаўленнем месца іх знаходжання.

У рамках распараджэння МУС краіны “Аб правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў” мясцовыя аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, ДАI і інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах правялі адпрацоўку трасы Мінск-Гомель. У выніку ў трох спыненых аўтамабілях жыхароў Мазыра, Рэчыцы і Бабруйска быў выяўлены груз без суправаджальных дакументаў. Усяго канфіскавана тавару амаль на 140 млн. руб.

РАСК

Узбуджана 9 крымінальных спраў па фактах крадзяжу маёмасці.

ДАI

Спынена 225 парушэнняў правіл дарожнага руху, прыцягнута да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў, 23 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 55 пешаходаў без святлоадбіваючых элементаў. Адбылося 7 ДТЗ з механічнымі пашко-джаннямі.

6 снежня каля 14 гадзін 30-гадовы асіпаўчанін на 82 кіламетры аўтадарогі Мінск-Гомель паблізу п. Сасновы перавысіў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, наляцеўшы на загараджальную сетку. У выніку пасажыр атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны ў ЦРБ.

АДАI нагадвае, што ва ўмовах нестабільнага надвор’я і кароткага светлавога дня ад усіх удзельнікаў дарожнага руху патрабуюцца павышаная ўважлівасць і асцярожнасць.

АУСТ

Складзены 101 адміністрацыйны пратакол, суправоджана 44 цягнікі, 4 чалавекі дастаўлены ў медвыцвярэзнік, канфіскавана каля 17 літраў спіртаўтрымліваючай вадкасці.

Затрыманы 2 злачынцы, якія знаходзіліся ў вышуку.

Медвыцвярэзнік

Дастаўлены 27 грамадзян, 24 размешчаны для атрымання медыцынскай паслугі, з іх 6 жанчын.

РАНС

За мінулы тыдзень адбылося два пажары.

3 снежня ўзгарэўся дом у в. Ручэй, агнём знішчана веранда і маёмасць.

На наступны дзень у 6 гадзін раніцы адбыўся пажар жылога дома ў Вуглаце, у выніку чаго загінуў гаспадар.

За парушэнне заканадаўства аб пажарнай бяспецы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 5 домаўладальнікаў і кіраўнік прадпрыемства.

IАЖіРС

Складзены 3 пратаколы за парушэнне заканадаўства аб лесакарыстанні.

Последние новости

Общество

Горячая линия по вопросам соблюдения нанимателями требований законодательства об охране труда

17 сентября 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко: День народного единства символизирует национальное достоинство и историческую справедливость

17 сентября 2026
Читать новость
Здравоохранение

О профилактике острых респираторных инфекций

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Гороскоп для всех знаков на 17 сентября

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

«Вместе мы — сила: осиповичане о значении Дня народного единства

17 сентября 2026
Читать новость
Общество

Граждане Российской Федерации смогут проголосовать на выборах в Государственную Думу на участках в Беларуси

16 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем