Віншуем! 16.02.10, № 12
Магілёўскі аблвыканкам
зацвердзіў заключэнне камісіі па разгляду матэрыялаў на саісканне звання
«Чалавек года». У ліку 15 лепшых-2009 у намінацыі «Вытворчая
дзейнасць» і наш зямляк — дырэктар ДДЛГУ «Асіповіцкі доследны
лясгас» Мікалай Iванавіч РАЎБЕЛЬ.
* * *
За вялікі асабісты ўклад у
развіццё і ўмацаванне руху ветэранаў вайны ў Афганістане, актыўную
ваенна-патрыятычную грамадскую работу і ў сувязі з Днём памяці
воінаў-інтэрнацыяналістаў Ганаровай граматай раённага выканаўчага камітэта
ўзнагароджаны падпалкоўнік запасу БАРАБАНАЎ Уладзімір Кузьміч і маёр запасу
ПЛЕШАКОЎ Канстанцін Паўлавіч — члены Асіповіцкай раённай арганізацыі
грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў
Афганістане».
