Аб чым расказваюць рэйкі

Аб чым расказваюць рэйкі

У працэсе эксплуатацыі верхняе страенне пуці паступова зношваецца і патрабуе своечасовага рамонту. Але не ўсе дэфекты можна вызначыць візуальна — неацэнную дапамогу работнікам дыстанцыі пуці аказваюць дэфектаскопы

Штодня па рэйках адпраўляюцца шэсць цялежак, кожнай з якіх кіруюць па два аператары. Усяго ў дыстанцыі налічваецца 18 аператараў дэфектаскопнай цялежкі. Віктар Пышны і Алег Мікалаенка ў іх ліку.

Яны на прадпрыемстве ўжо не першы год і стан рэек навучыліся вызначаць не толькі па сігналах на дысплэі, але і па іх “галасах”. Таму і працуюць аператары ў навушніках, каб пабочныя шумы не перашкаджалі паставіць правільны “дыягназ”. Дарэчы, Алег Аляксандравіч — патомны дэфектаскапіст: гэтай жа справай займаўся і яго бацька.

За дзень адзін дэфектаскоп абследуе каля васьмі кіламетраў пуці. Усе разам за змену выяўляюць у сярэднім 2-3 рэйкі, якія неабходна памяняць. У залежнасці ад пашкоджання іх падраздзяляюць на вострадэфектныя і дэфектныя. Першая катэгорыя патрабуе замены на працягу трох гадзін, а другая замяняецца планава. Але ў любым выпадку адразу выпісваецца талон на рамонтныя работы і перадаецца дарожнаму майстру.

Дарэчы, аператары дэфектаскопных цялежак усю атрыманую інфармацыю запісваюць на флэшку, змесціва якой затым пільна вывучаюць на камп’ютары інжынеры па расшыфроўцы. А таму ні адно пашкоджанне і адхіленне ад нормы не застаецца незаўважаным.

Работу аператараў лёгкай не назавеш. Дыягностыку пуцей неабходна праводзіць штодзённа, нягледзячы на надвор’е, без запатрабавання тэхналагічных акон, а таму, акрамя таго, што трэба пільна сачыць за прыборамі, нельга пакідаць без увагі рух на пуцях, каб свое-часова заўважаць цягнікі, якія набліжаюцца. Гэтыя абавязкі выконвае сігналіст, які рухаецца перад цялежкай.

Кожны ўчастак чыгуначных пуцей двойчы за месяц падвяргаецца паглыбленаму вывучэнню. І хоць на ўзбраенні пуцейцаў сучасная тэхніка, на пярэднім краі заўсёды людзі. З іх слыхам, зрокам і бездакорнымі адносінамі да справы.

Последние новости

Культура

Что посмотреть на неделе в Осиповичах?

9 июля 2025
Читать новость
Благоустройство

У год добраўпарадкавання ў Асіповіцкім раёне запланаваны комплексны рамонт і рэканструкцыя 17 дваравых тэрыторый шматкватэрных жылых дамоў

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие «Родительский контроль!»

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Осиповичская РОС ДОСААФ встретила День Независимости новыми предложениями

9 июля 2025
Читать новость
Общество

В Осиповичском районе ограничат продажу спиртного. Рассказали, когда

9 июля 2025
Читать новость
Общество

Гороскоп на 9 июля для всех знаков зодиака

9 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем